Logo Polskiego Radia
Print

44 з 94 прэтэндэнтаў зарэгістраваны кандыдатамі ў прэзыдэнты Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 09.02.2019 11:07
Прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне адбудуцца 31 сакавіка.
Фота: pixabay.com

44 чалавекі будуць прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны. Такую колькасьць кандыдатаў зарэгістравала Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны.

Прэзыдэнцкія выбары адбудуцца 31 сакавіка.

44 прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы — гэта рэкорд у гісторыі Ўкраіны. Усяго ў ЦВК Украіны па рэгістрацыю зьвярнуліся 94 грамадзяніны.

Камісія адхіліла больш за палову заяў, у тым ліку з-за таго, што некаторыя кандыдаты ня ўнесьлі два з паловай мільёны грывень, гэта значыць каля 70 тыс. эўра залогу, які не падлягае вяртаньню. Гэта было абавязковай умовай рэгістрацыі.

У сваю чаргу, напрыклад, прадстаўнік камуністаў ня быў зарэгістраваны за-за забароны на прапаганду камунізму ва Ўкраіне.

Лідарамі прэзыдэнцкай гонкі, паводле апытаньняў, зьяўляюцца цяперашні кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка, былая прэм'ер-міністар Юлія Цімашэнка і комік Уладзімір Зяленскі.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт