ЗША зьбіраюцца падтрымаць Трохмор'е
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
09.02.2019 10:07
Супрацоўнікі амэрыканскіх пасольстваў з 13 краін ЭЗ сустрэнуцца, каб вызначыць, як падтрымаць ініцыятыву Трохмор'е.
Фото: pixabay.com
На наступным тыдні супрацоўнікі амэрыканскіх пасольстваў з 13 краін Эўрапейскага зьвяза сустрэнуцца, каб вызначыць, як найбольш эфэктыўна ЗША могуць падтрымаць ініцыятыву Трохмор'е. Пра гэта паведаміла пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер.
«Умацаваньне энэргетычнай, лічбавай і транспартнай інфраструктуры ў Цэнтральнай Эўропе умацоўвае саюз ЗША з Эўропай», — адзначыла дыплямат.
Ініцыятыва Трохмор'е зьяўляецца плятформай для супрацоўніцтва кіраўнікоў 12 дзяржаў, разьмешчаных паміж Адрыятычным, Балтыйскім і Чорным марамі. Яе мэтай зьяўляецца ўмацаваньне згуртаванасьці ў рамках Эўрапейскага зьвяза шляхам ўмацаваньня інфраструктурнага, энэргетычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.
Членамі ініцыятывы Трохмор’е зmяўляюцца Аўстрыя, Баўгарыя, Харватыя, Чэхія, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія, Славенія і Вугоршчына.
IAR/вк