Logo Polskiego Radia
Print

Францыя і іншыя краіны ЭЗ супраць нямецка-расейскага газаправода

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 08.02.2019 15:11
Францыя выступае супраць будаўніцтва Nord Stream 2, яе падтрымалі іншыя краіны ЭЗ.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

Францыя выступае супраць будаўніцтва Nord Stream 2 і на сустрэчы паслоў краін ЭЗ 8 лютага заклікала ўнесьці зьмены ў эўрапейскую дырэктыву аб будаўніцтве газаправода. Гэту прапанову падтрымалі іншыя краіны. Францыя вядзе таксама перагаворы на гэту тэму з ФРН.

Гаворка ідзе пра папраўкі да прынятых палажэньняў аб газаправодах, якія ідуць з трэціх краін, у дадзеным выпадку — з Расеі, і якія праходзяць праз тэрыторыю краін, якія ўваходзяць у ЭЗ.

Рэалізацыя Nord Stream 2 робіць эўрапейскія краіны залежнымі ад паставак газу з Расеі.

Бэрлін праводзіць актыўную палітыку, накіраваную на тое, каб пераканаць эўрапейскіх партнэраў у неабходнасьці будаўніцтва газаправода па Балтыйскім моры з Расеі ў Нямеччыну.

IAR/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт