Google супрацоўнічае з расейскай цэнзурай
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
08.02.2019 13:04
Інтэрнэт-карыстальнікі ў Расеі заўважылі, што ў пошукавай сыстэме Google зьнікаюць спасылкі на забароненыя ўладамі сайты.
Фота: pixabay.com
Інфармацыю аб супрацоўніцтве паміж Google і Фэдэральнай службай па наглядзе ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгій і масавых камунікацый (Раскамнагляд) пацьвердзіў прэс-сакратар расейскага ведамства Вадзім Ампялонскі.
Google фільтруе забароненыя ў Расеі сайты. Амэрыканская кампанія выдаляе з пошукавых сыстэм спасылкі, якія па розных прычынах былі заблякаваны Раскамнаглядам.
Google выдаляе забароненыя старонкі не аўтаматычна, а пасьля праверкі кантэнту.
Ужо нейкі час таму інтэрнэт-карыстальнікі ў Расеі заўважылі, што ў пошукавай сыстэме Google зьнікаюць спасылкі на забароненыя ўладамі сайты.
У першую чаргу гэта тычыцца сайтаў, якія зьмяшчаюць кантэнт, які лічыцца экстрэмісцкім, зьвязаным з тэрарызмам або сэксуальнымі злачынствамі, а таксама палітычныя матэрыялы, непрыемныя расейскім уладам.
У студзені замежныя карэспандэнты, якія працуюць у Маскве, адзначылі, што блякуюцца спасылкі на некаторыя ўкраінскія парталы.
Расея прыняла два гады таму закон, які абавязвае замежныя інтэрнэт-карпарацыі, якія абслугоўваюць расейскую тэрыторыю, рэгулярна блякаваць забароненыя парталы.
Карпарацыя Google спачатку адмовілася прыняць умовы Расеі і была аштрафавана, а затым Раскамнагляд прыгразіў заблякаваць яе паслугі ў РФ. Аднак, як адзначыў Вадзім Ампялонскі, цяпер наладжаны «канструктыўны дыялёг з Google».
IAR/вк