Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына ўводзіць абмежаваньні для Фэйсбука

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2019 16:17
Гаворка ідзе пра збор, апрацоўку і захоўваньне дадзеных.

geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нямеччына ўводзіць абмежаваньні для Фэйсбука
Гаворка ідзе пра збор, апрацоўку і захоўваньне дадзеных.
Нямецкае ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі (Bundeskartellamt) абмежавала збор, апрацоўку і захоўваньне дадзеных сацыяльнай сеткай Фэйсбук.
Паводле кіраўніка ўпраўленьня Андрэаса Мундт, амэрыканская кампанія злоўжывае сваёй дамінуючай пазыцыяй у Нямеччыне.
Нямецкае ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі забараніла Фэйсбуку збор дадзеных зь іншых парталаў, напрыклад, Whatsapp або Instagram, бязь ведама іх карыстальнікаў.
„Фэйсбук па-ранейшаму можа зьбіраць і апрацоўваць дадзеныя зь іншых старонак, але толькі тады, калі карыстальнік сапраўды дасьць на гэта згоду. Калі ён гэтага ня зробіць, то дадзеныя павінны заставацца там, дзе яны на самай справе былі сабраныя”, - сказаў Андрэас Мундт падчас прэс-канфэрэнцыі ў Боне.
Ён выказаў надзею на тое, што аналягічныя меры будуць прынятыя ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу.
Рашэньне нямецкага ўпраўленьня не зьяўляецца канчатковым. Фэйсбук можа абскардзіць яго на працягу месяца ў Вышэйшым акруговым судзе ў Дзюсэльдорфе.
Прадстаўнікі Фэйсбука адразу заявілі, што маюць намер скарыстацца гэтай магчымасьцю.
аз

Нямецкае ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі (Bundeskartellamt) абмежавала збор, апрацоўку і захоўваньне дадзеных сацыяльнай сеткай Фэйсбук.

Паводле кіраўніка ўпраўленьня Андрэаса Мундта, амэрыканская кампанія злоўжывае сваёй дамінуючай пазыцыяй у Нямеччыне.

Нямецкае ўпраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі забараніла Фэйсбуку збор дадзеных зь іншых парталаў, напрыклад, Whatsapp або Instagram, бязь ведама іх карыстальнікаў.

„Фэйсбук па-ранейшаму можа зьбіраць і апрацоўваць дадзеныя зь іншых старонак, але толькі тады, калі карыстальнік сапраўды дасьць на гэта згоду. Калі ён гэтага ня зробіць, то дадзеныя павінны заставацца там, дзе яны на самай справе былі сабраныя”, - сказаў Андрэас Мундт падчас прэс-канфэрэнцыі ў Боне.

Ён выказаў надзею на тое, што аналягічныя меры будуць прынятыя ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу.

Рашэньне нямецкага ўпраўленьня не зьяўляецца канчатковым. Фэйсбук можа абскардзіць яго на працягу месяца ў Вышэйшым акруговым судзе ў Дзюсэльдорфе.
Прадстаўнікі Фэйсбука адразу заявілі, што маюць намер скарыстацца гэтай магчымасьцю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт