2,5 мільярда эўра склаў бюджэтны дэфіцыт у Польшчы ў 2018 годзе
Паводле Міністэрства Фінансаў, гэта на тры чацьвёртыя менш, чым раней прагназавалі эканамісты.
10 мільярдаў 400 мільёнаў злотых (амаль 2,5мільярда эўра) склаў дэфіцыт польскага бюджэту ў 2018 годзе, паведаміла міністар фінансаў Тэрэза Чэрвіньска (Teresa Czerwińska). Паводле яе, гэта на тры чацьвёртыя менш, чым раней прагназавалі эканамісты.
Кіраўнічка Міністэрства фінансаў паведаміла, што леташнія даходы дзяржавы склалі 380 мільярдаў злотых (больш за 88 мільярдаў 785 мільёнаў эўра ), а выдаткі перавысілі 390 мільярдаў злотых (больш за 91 мільярд 121 мільён эўра).
Паводле Тэрэзы Чарвіньскей, у асноўным, гэта вынік спрыяльнай сытуацыі на рынку працы, дзякуючы якой можна было зьменшыць дафінансаваньне Фонду сацыяльнага страхаваньня.
Апрача таго станоўчы вынік бюджэтнага дэфіцыту, гэта таксама эфэкт ушчыльненьня падатковай сыстэмы ў краіне.
аз
10 мільярдаў 400 мільёнаў злотых (амаль 2,5мільярда эўра) склаў дэфіцыт польскага бюджэту ў 2018 годзе, паведаміла міністар фінансаў Тэрэза Чaрвіньска (Teresa Czerwińska). Паводле яе, гэта на тры чацьвёртыя менш, чым раней прагназавалі эканамісты.
Кіраўнічка Міністэрства фінансаў паведаміла, што леташнія даходы дзяржавы склалі 380 мільярдаў злотых (больш за 88 мільярдаў 785 мільёнаў эўра ), а выдаткі перавысілі 390 мільярдаў злотых (больш за 91 мільярд 121 мільён эўра).
Паводле Тэрэзы Чарвіньскaй, у асноўным гэта вынік спрыяльнай сытуацыі на рынку працы, дзякуючы якой можна было зьменшыць дафінансаваньне Фонду сацыяльнага страхаваньня.
Апрача таго, станоўчы вынік бюджэтнага дэфіцыту, гэта таксама эфэкт ушчыльненьня падатковай сыстэмы ў краіне.
аз