Logo Polskiego Radia
Print

Летась беларуска-расейскі тавараабарот склаў больш за $35,5 млрд

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2019 09:11
Беларусь па аб'ёме тавараабароту ў 2018 годзе на чацьвёртым месцы сярод усіх гандлёвых партнэраў Расеі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Летась беларуска-расейскі тавараабарот склаў больш за $35,5 млрд
Беларусь па аб'ёме тавараабароту ў 2018 годзе на чацьвёртым месцы сярод усіх гандлёвых партнэраў Расеі.
Беларусь па аб'ёме тавараабароту па выніках 2018 году захавала чацьвёртае месца сярод усіх гандлёвых партнэраў Расеі й першае - сярод краін СНД. Аб гэтым сьведчаць даныя аб расейскім зьнешнім гандлі, прадстаўленыя Фэдэральнай мытнай службай (ФМС) Расеі.
Паводле зьвестак расейскай мытнай статыстыкі, беларуска-расейскі тавараабарот у 2018 годзе (разам з далічэньнямі ФМС на няўлічаныя аб'ёмы ўзаемнага гандлю) склаў $35 млрд 686,2 млн. У параўнаньні з 2017 годам ён павялічыўся на 10,8 працэнта.
Беларусь па аб'ёме гандлю з Расеяй апярэдзілі толькі Кітай ($108,3 млрд), Нямеччына ($59,6 млрд) і Нідэрлянды ($47,2 млрд). Далей пасьля Беларусі ідуць Італія, Турцыя, ЗША, Рэспубліка Карэя, Польшча, Японія, Казахстан і Францыя.
Па выніках 2017 году Беларусь таксама была чацьвёртым гандлёвым партнэрам Расеі сярод усіх краін сьвету й першым - сярод дзяржаў СНД.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт