Фэрмэры перад Прэзыдэнцкім палацам патрабуюць абароны сваіх інтарэсаў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.02.2019 11:09
Сёньня пачаўся агульнапольскі пратэст фэрмэраў.
Пратэст фэрмэраў у ВаршавеPAP/Paweł Supernak
Пратэст абвясьціла арганізацыя AGROunia.
Сяляне сабраліся каля Палацу культуры й навукі ў Варшаве і прайшлі па вуліцах сталіцы да Прэзыдэнцкага палацу, дзе будуць пікетаваць некалькі гадзін (да 16.00 польскага часу).
Сярод патрабаваньняў AGROunii знаходзяцца: маркіроўка харчовых прадуктаў у Польшчы з выкарыстаньнем сьцяга ці іншага графічнага знаку з указаньнем краіны паходжаньня й краіны вытворчасьці, адстаўка Галоўнага лекара вэтэрынарыі й скарачэньне патоку прадуктаў харчаваньня з-за мяжы.
Былы міністар сельскай гаспадаркі, дэпутат ад Польскай сялянскай партыі Марэк Савіцкі, у эфіры Польскага радыё сказаў, што сёньняшні пратэст AGROunii не павінен праходзіць каля Прэзыдэнцкага палацу, так як сельскагаспадарчыя пытаньні, не ў межах кампэтэнцыі прэзыдэнта. «Фэрмэры павінны зьвярнуцца да прэм’ер-міністра і міністра фінансаў», - лічыць Савіцкі.
яс