З 6 па 10 лютага пройдзе XXVI Менская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Сёлета яна пройдзе пад слоганам «Больш чым кнігі» ў адміністрацыйным комплексе па праспэкце Пераможцаў, 14. На пляцоўцы каля 3 тыс. кв.м будзе прадстаўлена больш за 300 экспанэнтаў. Заяўкі на ўдзел падалі прадстаўнікі 35 краін. Чакаецца, што выставу наведаюць каля 60 тыс. чалавек.
На свой стэнд запрашаюць Польскі інстытут у Менску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Менску.
На стэндзе будуць прадстаўлены навінкі і бэстсэлеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакумэнтальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымэнт складаецца з мноства пазыцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не зьяўляецца праблемай. Большасьць выданьняў будзе прадстаўлена на польскай мове, але публікацыі на беларускай і рускай мовах таксама зоймуць свае пачэсныя месцы.
Шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.
7 лютага, чацьвер, 17:30-18:30. Прэзэнтацыя альбома «Чэслаў Немэн», выдадзенага з нагоды 80-годзьдзя з дня нараджэньня знакамітага сьпевака. Сустрэча з аўтарамі – сцэнарысткай і журналісткай Верай Савінай і графікам, фатографам Віталём Раковічам.
8 лютага, пятніца, 17:30-18:30. Прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага «Старонкі гісторыі польскай дыпляматычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпляматыя» з удзелам аўтара. Мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.
9 лютага, субота, 16:00-18:00. Прэзэнтацыя трэцяй часткі «Менскай трылёгіі» выбітнага польска-беларускага празаіка Сяргея Пясэцкага «Ніхто дабром ня дасьць збаўленьня» ў перакладзе на беларускую мову. У прэзэнтацыі прымуць удзел: Эва Тамашэвіч – унучка Сяргея Пясэцкага, дасьледчыца яго творчасьці, Віктар Шукяловіч і Марыя Пушкіна – перакладчыкі, Марына Казлоўская – рэдактарка беларускага перакладу трылёгіі. Спэцыяльны госьць – Лявон Вольскі.
10 лютага, нядзеля, 11:00-12:00. Прэзэнтацыя фантастычнай аповесьці «Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла» Анджэя Малешкі, дзе распавядаецца пра траіх дзяцей, якія знайшлі крэсла, здольнае выконваць жаданьні. Прэзэнтацыю вядзе перакладчыца Марына Шода. Удзельнікаў прэзэнтацыі чакаюць конкурсы з прызамі!
Падрабязная інфармацыя на сайце Польскага інстытута і на старонках у сацсетках:
www.instpol.by

Падрабязная інфармацыя на сайце Польскага інстытута і на старонках у сацсетках.