Logo Polskiego Radia
Print

Польскія аптэкі гатовыя да рэалізацыі электронных рэцэптаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.02.2019 15:20
«Зараз, гэта самая вялікая інфармацыйная паслуга, якая даступна нашым грамадзянам».
www.pixabay.com/CC0

Польскія аптэкі гатовыя да рэалізацыі электронных рэцэптаў
99% аптэк падключаны да плятформы e-zdrowie; аптэкі гатовыя да рэалізацыі электронных рэцэптаў – пра гэта заявіў намесьнік міністра здароўя Януш Цешыньскі. Палітык падкрэсьліў, што цягам аднаго месяца ад пачатку функцыянаваньня электроднай сыстэмы такім чынам было выпісана ўжо больш за 190 тысяч электронных рэцэптаў.
У польскай урадавай дамэне gov.pl быў распрацавана й запушчана сыстэма пад назвай «Інтэрнэт-старонка пацыента». На ёй зьмешчана інфармацыя аб рэалізацыі электронных і звычайных рэцэптаў. Працу новай сыстэмы камэнтуе намесьнік міністра здароўя Януш Цешынскі.
Януш Цешынскі: Ужо рэалізавана больш за 44 мільёны рэцэптаў, якія знаходзяцца ў новай сыстэме. Зараз, гэта самая вялікая інфармацыйная паслуга, якая даступна нашым грамадзянам.
Штодня зь ёй працуе каля 1 мільёна грамадзянаў і гэта каля 2 мільёнаў рэалізаваных рэцэптаў.
Каб распачаць дзейнасьць новай сыстэмы рэалізацыі рэцэптаў на лекі, агулам праз курсы павышэньня кваліфікацыі прайшло больш за 8 тысяч фармацэўтаў і супрацоўнікаў аптэк. Да сыстэмы падключана ўжо 102 мэдыцынскія ўстановы ў 73 польскіх гарадах, да канца года ўсе польскія мэдыцынскія ўстановы будуць ахопленыя новай сыстэмай.

99% аптэк падключаны да плятформы e-zdrowie; аптэкі гатовыя да рэалізацыі электронных рэцэптаў – пра гэта заявіў намесьнік міністра здароўя Януш Цешыньскі. Палітык падкрэсьліў, што цягам аднаго месяца ад пачатку функцыянаваньня электроднай сыстэмы такім чынам было выпісана ўжо больш за 190 тысяч электронных рэцэптаў.

У польскай урадавай дамэне gov.pl была распрацавана й запушчана сыстэма пад назвай «Інтэрнэт-старонка пацыента». На ёй зьмешчана інфармацыя аб рэалізацыі электронных і звычайных рэцэптаў. Працу новай сыстэмы камэнтуе намесьнік міністра здароўя Януш Цешынскі.

Януш Цешынскі: Ужо рэалізавана больш за 44 мільёны рэцэптаў, якія знаходзяцца ў новай сыстэме. Зараз, гэта самая вялікая інфармацыйная паслуга, якая даступна нашым грамадзянам. Штодня зь ёй працуе каля 1 мільёна грамадзянаў і гэта каля 2 мільёнаў рэалізаваных рэцэптаў.

Каб распачаць дзейнасьць новай сыстэмы рэалізацыі рэцэптаў на лекі, агулам праз курсы павышэньня кваліфікацыі прайшло больш за 8 тысяч фармацэўтаў і супрацоўнікаў аптэк. Да сыстэмы падключана ўжо 102 мэдыцынскія ўстановы ў 73 польскіх гарадах, да канца года ўсе мэдыцынскія ўстановы будуць ахопленыя новай сыстэмай.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт