Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатныя абсьледаваньні ладзяць польскія анкалягічныя цэнтры

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 02.02.2019 12:55
«У многіх выпадках, хвароба, якую яшчэ некалькі гадоў таму мы кваліфіцыравалі як сьмяротную, цяпер можа пасьпяхова вылечвацца».
Photo: Parentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

Бясплатныя абсьледаваньні ладзяць польскія анкалягічныя цэнтры
З нагоды Сусьветнага дня барацьбы з ракавымі захворваньнямі Польскі саюз анкалёгіі ў 19-ы раз праводзіць Дзень адчыненых дзьвярэй. У анкалягічных установах па ўсёй Польшчы можна бясплатна прайсьці некаторыя прафіляктычныя мэдыцынскія агляды і пракансультавацца зь лекарамі.
«Рак гэта не прысуд і яго можна перамагчы, але шмат што залежыць ад нас саміх і ад нашага ладу жыцьця», – сказаў старшыня Польскага саюза анкалёгіі доктар Януш Мэдэр.
Таксама сёньня па ўсёй краіне праходзяць шматлікіх лекцыі, прысьвечаныя прафіляктыцы ракавых захворваньняў. Галоўнае, гэта не баяцца такога дыягназу – гаворыць доктара Глійвіцкага цэнтру анкалёгіі Себасьцян Гебель.
Себасьцян Гебель: У многіх выпадках, хвароба, якую яшчэ некалькі гадоў таму мы кваліфіцыравалі як сьмяротную, цяпер можа пасьпяхова вылечвацца. Альбо прынамсі, мы можа істотна падоўжыць жыцьцё хворага чалавека. То-бок вострую хваробы, замяніць на хранічную зь якой можна жыць.
У Варшаўскім анкалягічным цэнтры жанчыны могуць бясплатна здаць аналіз на цыталёгію і прайсьці мамаграфію. Таксама сёньня ёсьць магчымасьць пракансультавацца ў дыетоляга, даведацца, як кінуць паліць, і навучыцца самому дыягназаваць захворваньні грудзей.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт