Logo Polskiego Radia
Print

Латвія забараняе "прапаганду Крамля"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.02.2019 15:18
Латвійцы застануцца без тэлеканала "Расія РТР"
tookapic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвія забараняе «прапаганду Крамля»
Латвійцы застануцца без тэлеканала «Расія РТР»
Нацыянальны савет па электронных сродках масавай інфармацыі (NEPLP) на пасяджэньні 31 студзеня прыняў рашэньне на тры месяцы забараніць рэтрансьляцыю (у тым ліку распаўсюд) праграмы расейскага тэлеканала »Расія РТР« на тэрыторыі Латвіі.
»Латвія ня будзе трываць прапаганду Крамля на сваёй тэрыторыі, і гэта ясны сыгнал для несяброўскіх краін і сіл – мы абаранялі і будзем абараняць сваю інфармацыйную прастору«, – сказаў намесьнік старшыні NEPLP Іварс Абаліньш.
Парушэньні канстатаваны ў перадачах »Расія РТР« »Вечар з Уладзімір Салаўёў« і »60 хвілін« (вядучыя – Вольга Скабеева і Яўген Папоў).
Напрыклад, у перадачы »Вечар з Уладзімір Салаўёвым» 22 мая 2018 года, вядучы недвухсэнсоўна і неаднаразова зьвяртае варожыя выказваньні супраць часткі жыхароў Украіны. «Ня мае значэньня, супраць якой краіны ці народа накіраваны нянавісьць або распальваньне вайны, гэта грубае парушэньне закона, супраць якога NEPLP будзе дзейнічаць з адпаведнай суровасьцю», – сказаў член NEPLP Патрык Грыва.
Савет падкрэсьлівае, што мэта і задача абмежаваньні рэтрансьляцыі – матываваць замежныя электронныя сродкі масавай інфармацыі ў далейшым выконваць закон Латвіі. Зыходзячы з гэтай мэты, таксама абраны суразьмерны пэрыяд прыпыненьня вяшчаньня – тры месяцы.
delfi.lv/ав

Нацыянальны савет па электронных сродках масавай інфармацыі (NEPLP) на пасяджэньні 31 студзеня прыняў рашэньне на тры месяцы забараніць рэтрансьляцыю (у тым ліку распаўсюд) праграмы расейскага тэлеканала "Расія РТР" на тэрыторыі Латвіі.

"Латвія ня будзе трываць прапаганду Крамля на сваёй тэрыторыі, і гэта ясны сыгнал для несяброўскіх краін і сіл – мы абаранялі і будзем абараняць сваю інфармацыйную прастору", – сказаў намесьнік старшыні NEPLP Іварс Абаліньш.Парушэньні канстатаваны ў перадачах "Расія РТР" "Вечар з Уладзімір Салаўёвым" і "60 хвілін" (вядучыя – Вольга Скабеева і Яўген Папоў).

Напрыклад, у перадачы "Вечар з Уладзімір Салаўёвым" 22 мая 2018 года, вядучы недвухсэнсоўна і неаднаразова зьвяртае варожыя выказваньні супраць часткі жыхароў Украіны. "Ня мае значэньня, супраць якой краіны ці народа накіраваны нянавісьць або распальваньне вайны, гэта грубае парушэньне закона, супраць якога NEPLP будзе дзейнічаць з адпаведнай суровасьцю", – сказаў член NEPLP Патрык Грыва.

Савет падкрэсьлівае, што мэта і задача абмежаваньні рэтрансьляцыі – матываваць замежныя электронныя сродкі масавай інфармацыі ў далейшым выконваць закон Латвіі. Зыходзячы з гэтай мэты, таксама абраны суразьмерны пэрыяд прыпыненьня вяшчаньня – тры месяцы.

delfi.lv/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт