Logo Polskiego Radia
Print

Магчымыя новыя санкцыі Эўрапейскага Зьвязу супраць Расеі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.01.2019 13:18
Дацкі міністар замежных спраў Андэрс Самуэльсэн, яго чэскі калега Томаш Петржычек і кіраўнік МЗС Украіны Пятро Клімкін наведалі Марыюпаль.
Чэшскі міністар замежных Томаш Петржычек, кіраўнік МЗС Украіны Пятро Клімкін і іх дацкі калега Андэрс Самуэльсэн  на борце ўкраінскага ваеннга суднаЧэшскі міністар замежных Томаш Петржычек, кіраўнік МЗС Украіны Пятро Клімкін і іх дацкі калега Андэрс Самуэльсэн на борце ўкраінскага ваеннга суднаPAP/EPA/SERGEEY VAGANOV

Магчымыя новыя санкцыі Эўрапейскага Зьвязу супраць Расеі
Эўрапейскі Зьвяз увядзе новыя санкцыі супраць Расейскай Фэдэрацыі, калі тая не вызваліць украінскіх маракоў. Паводле ўкраінскага міністэрства замежных спраў, такую заяву зрабілі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Даніі й Чэхіі; дыпляматы знаходзяцца з афіцыйным візытам у Кіеве.
Дацкі міністар замежных спраў Андэрс Самуэльсэн, яго чэскі калега Томаш Петржычек і кіраўнік МЗС Украіны Пятро Клімкін наведалі ўчора Марыюпаль – партовы горад на ўзьбярэжжы Азоўскага Мора.
Міністры замежных спраў Чэхіі й Даніі выказалі сваю падтрымку Ўкраіне й яе тэрытарыяльнай цэласнасьці цэласнасьці. Дыпляматы асудзілі дзейнасьць Расеі й запатрабавалі ад яе неадкладна вызваліць 24 украінскія марака. У выпадку адмовы, міністры анансавалі магчымасьць увядзеньня новых эўрапейскіх санкцый супраць Расеі.
Нагадаем, у лістападзе Расея атакавала й захапіла 3 ваенныя ўкраінскія караблі ды зьняволіла іх каманды. Апроч гэтага, Расея мэтанакіравана абмяжоўвае свабоду суднаходзтва ў акваторыі Азоўскага Мора.

Эўрапейскі Зьвяз увядзе новыя санкцыі супраць Расейскай Фэдэрацыі, калі тая не вызваліць украінскіх маракоў. Паводле ўкраінскага міністэрства замежных спраў, такую заяву зрабілі кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў Даніі й Чэхіі; дыпляматы знаходзяцца з афіцыйным візытам у Кіеве.

Дацкі міністар замежных спраў Андэрс Самуэльсэн, яго чэскі калега Томаш Петржычэк і кіраўнік МЗС Украіны Пятро Клімкін наведалі ўчора Марыюпаль – партовы горад на ўзьбярэжжы Азоўскага Мора. Міністры замежных спраў Чэхіі й Даніі выказалі сваю падтрымку Ўкраіне й яе тэрытарыяльнай цэласнасьці.

Дыпляматы асудзілі дзеяньні Расеі й запатрабавалі ад яе неадкладна вызваліць 24 украінскія марака. У выпадку адмовы, міністры анансавалі магчымасьць увядзеньня новых эўрапейскіх санкцый супраць Расеі.

Нагадаем, у лістападзе Расея атакавала й захапіла 3 ваенныя ўкраінскія караблі ды зьняволіла іх каманды. Апроч гэтага, Расея мэтанакіравана абмяжоўвае свабоду суднаходзтва ў акваторыі Азоўскага Мора.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт