Нікаляс Мадура гатовы да перамоваў з апазыцыяй
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
30.01.2019 12:06
Аднак Мадура катэгарычна выключыў магчымасьць правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, ён заявіў што яны адбудуцца ў 2025 годзе.
Нікаляс Мадура PAP/EPA/MIRAFLORES PRESS / HANDOUT
Нікаляс Мадура гатовы да перамоваў з апазыцыяй
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы заявіў пра гэта падчас інтэрвію для расейскага інфармацыйнага агенцтва РІА Навіны, таксама Мадура заявіў, што ён выступае за датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Аднак Мадура катэгарычна выключыў магчымасьць правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, ён заявіў што яны адбудуцца ў 2025 годзе. На датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары спадзяецца Эўрапейскі Зьвяз.
Нікаляс Мадура дадаў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп замовіў ураду суседняй Калюмбіі арганізацыю замаху на яго жыцьцё.
Тыдзень таму старшыня Нацыянальнай Асамблеі Вэнэсуэлы Хуан Гуайдо абвясьціў сябе часова выконваючым абавязкі прэзыдэнта краіны. Сярод іншых краін яго прызналі Злучаныя Штаты, Канада ды большасьць краін Паўднёвай Амэрыкі. У сваю чаргу Расея, КНР, Куба ды Мэксыка дагэтуль лічаць законным прэзыдэнтам Нікаляса Мадуро. У Вэнэсуэле працягваюцца вулічныя пратэсты. Паводле дадзеных ААН падчас іх ужо загінула ня менш за 40 чалавек.
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы заявіў пра гэта падчас інтэрвію для расейскага інфармацыйнага агенцтва РІА Навіны, таксама Мадура заявіў, што ён выступае за датэрміновыя парлямэнцкія выбары.
Аднак Мадура катэгарычна выключыў магчымасьць правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў, ён заявіў што яны адбудуцца ў 2025 годзе. На датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары спадзяецца Эўрапейскі Зьвяз.Нікаляс Мадура дадаў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп замовіў ураду суседняй Калюмбіі арганізацыю замаху на яго жыцьцё.

IAR/эж