Cлужба бясьпекі Ўкраіны апублікавала дадзеныя, якія тычацца расейскай «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра» і некаторых яе ўдзельнікаў. У сьпісе фігуруюць два беларусы.
У СБУ сьцьвярджаюць, што двое беларусаў езьдзілі ў Афрыку у складзе ПВК Вагнэр і маглі ўдзельнічаць ў задушэньні дэмакратычных пратэстаў у Судане. Гаворка ідзе пра 38-гадовага Аляксея Бярговіна з Горак і 29-гадовага аршанца Аляксандра Ступніцкага.
Таксама ў сьпісе, апублікаваным СБУ, фігуруюць грамадзяне Малдовы, Грузіі, Армэніі, Лібану.
Імя Ступніцкага ўжо ўсплывала ў справаздачы СБУ, апублікаванай мінулым летам. У ёй гаварылася пра 11 беларусаў, якія ваявалі на Данбасе ў складзе ПВК Вагнэра.
Аляксандар Ступніцкі, паводле дадзеных СБУ, браў удзел у складзе ПВК Вагнэра падчас баявых дзеяньняў у Сырыі.
svaboda.org/яс
Сярод наймітаў ПВК Вагнэра ў Судане — двое беларусаў
Cлужба бясьпекі Ўкраіны апублікавала дадзеныя, якія тычацца расейскай «прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра» і некаторых яе ўдзельнікаў. У сьпісе фігуруюць два беларусы .