Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы пракамэнтаваў скандальныя матэрыялы выданьня Gazetа Wyborczа

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.01.2019 14:05
Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў пытаньні будаўніцтва хмарачосаў у цэнтры Варшавы, Яраслаў Качыньскі паводзіў сябе як чалавек, які стаіць на варце закону.
Матэвуш Маравецкі Матэвуш Маравецкі PAP/Piotr Nowak

Прэм'ер Польшчы пракамэнтаваў скандальныя матэрыялы выданьня Gazeta Wyborcza
У артыкуле ідзе гаворка аб праслухоўваньні тэлефонных размоваў лідэра кіруючай права кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага з аўстрыйскім бізнэсоўцам, падчас якой абмяркоўвалася дзейнасьць фірмы Srebrna. Фірма займаецца арэндай і абслугоўваньнем нерухомасьці ў Варшаве.
Кіраўнік Польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў пытаньні будаўніцтва хмарачосаў у цэнтры Варшавы, Яраслаў Качыньскі паводзіў сябе як чалавек, які стаіць на варце закону.
Матэвуш Маравецкі: Гэта поўнае пацьвярджэньне сумленнасьці, жаданьня разьлічыцца з бізнэсмэнам, які мае клопаты з уласным справаводзтвам. Спачатку пакажы рахункі, каб атрымаць за іх грошы. Пакажы дакумэнты, якія гэта пацьвярджаюць. Там нічога такога няма.
Паводле аўдыёзапісаў, якія апублікавала Gazeta Wyborcza, інвэстыцыйны праект заключаўся ў будаўніцтве двух хмарачосаў. Будоўля двух хмарачосаў павінна была праходзіць на ўчастку зямлі, які належыць Інстытуту імя Леха Качыньскага, брата Яраслава Качыньскага.
Сам Яраслаў Качыньскі патлумачыў фіяска дадзенага інвэстыцыйнага праекту тым, што ўлады Варшавы не пагадзіліся на будаўніцтва. Нагадаем, Варшава ўжо на працягу многіх гадоў кіруецца палітычным апанэнтамі «Права й справядлівасьці». Аўстрыйскі бізнэсовец Гэральд Бігфэлньнер пераконвае, што фірма зьвязаная з Качыньскім гатовая аплаціць яго паслугі, пасьля таго, як ён прадэманструе дакумэнты, або зьвернецца ў суд.

У артыкуле ідзе гаворка аб праслухоўваньні тэлефонных размоваў лідэра кіруючай права кансэрватыўнай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага з аўстрыйскім бізнэсоўцам, падчас якой абмяркоўвалася дзейнасьць фірмы Srebrna. Фірма займаецца арэндай і абслугоўваньнем нерухомасьці ў Варшаве.

Кіраўнік польскага ўраду Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў пытаньні будаўніцтва хмарачосаў у цэнтры Варшавы, Яраслаў Качыньскі паводзіў сябе як чалавек, які стаіць на варце закону.

Матэвуш Маравецкі: Гэта поўнае пацьвярджэньне сумленнасьці, жаданьня разьлічыцца з бізнэсмэнам, які мае клопаты з уласным справаводзтвам. Спачатку пакажы рахункі, каб атрымаць за іх грошы. Пакажы дакумэнты, якія гэта пацьвярджаюць. Там нічога такога няма.

Паводле аўдыёзапісаў, якія апублікавала Gazeta Wyborcza, інвэстыцыйны праект заключаўся ў будаўніцтве двух хмарачосаў. Будоўля двух хмарачосаў павінна была праходзіць на ўчастку зямлі, які належыць Інстытуту імя Леха Качыньскага, брата Яраслава Качыньскага.

Сам Яраслаў Качыньскі патлумачыў фіяска дадзенага інвэстыцыйнага праекту тым, што ўлады Варшавы не пагадзіліся на будаўніцтва. Нагадаем, Варшава ўжо на працягу многіх гадоў кіруецца палітычнымі апанэнтамі «Права й справядлівасьці».

Аўстрыйскі бізнэсовец Гэральд Бігфэлньнер пераконвае, што фірма зьвязаная з Качыньскім гатовая аплаціць яго паслугі, пасьля таго, як ён прадэманструе дакумэнты, або зьвернецца ў суд.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт