Польская дзяржава стаіць на варце гістарычнай праўды
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
27.01.2019 14:59
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што для Польшчы праўда пра тыя часы мае надзвычайнае значэньне.
Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі (нахілены) падчас вітаньня з ахвярамі лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў PAP/Andrzej Grygiel
Польская дзяржава стаіць на варце гістарычнай праўды
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас адзначэньня 74 гадавіны вызваленьня нямецкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што для Польшчы праўда пра тыя часы мае надзвычайнае значэньне. «Мы павінны глядзець праўдзе ў вочы», – эмацыйна заявіў Матэвуш Маравецкі.
Галоўная частка мерапрыемстваў, прысьвечаных 74-ай гадавіне вызваленьня, прайшла на тэрыторыі лягера сьмерці. Галоўным гасьцямі ўрачыстасьці сталі нешматлікія застаўшыяся ў жывых ахвяры лягера Аўшвіц Біркенаў. Апроч польскага прэм’ера ва ўрачыстасьці прымала ўдзел амбасадар Ізраіля ў Польшчы Гана Азара.
Нямецкі лягер сьмерці Аўшвіц-Біркенаў быў вызваленыя салдатамі Чырвонай Арміі 27 студзеня 1944 года. Агулам у фабрыцы сьмерці загінуў 1 мільён 100 тысяч чалавек, 90% зь іх гэта габрэі.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі падчас адзначэньня 74 гадавіны вызваленьня нямецкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў.
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што для Польшчы праўда пра тыя часы мае надзвычайнае значэньне. «Мы павінны глядзець праўдзе ў вочы», – эмацыйна заявіў Матэвуш Маравецкі.
Галоўная частка мерапрыемстваў, прысьвечаных 74-ай гадавіне вызваленьня, прайшла на тэрыторыі лягера сьмерці. Галоўным гасьцямі ўрачыстасьці сталі нешматлікія застаўшыяся ў жывых ахвяры лягера Аўшвіц Біркенаў. Апроч польскага прэм’ера ва ўрачыстасьці прымала ўдзел амбасадар Ізраіля ў Польшчы Гана Азара.
Нямецкі лягер сьмерці Аўшвіц-Біркенаў быў вызваленыя салдатамі Савецкай Арміі 27 студзеня 1944 года. Агулам у фабрыцы сьмерці загінуў 1 мільён 100 тысяч чалавек, 90% зь іх гэта габрэі.
IAR/эж