27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту
Гэнэральная асамблея ААН зацьвердзіла яго ў 2005 годзе, каб ушанаваць памяць габрэяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. З тых часоў Дзень памяці ахвяраў Галакосту штогод адзначаецца 27 студзеня – у гадавіну вызваленыя нацысцкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў. Гітлераўцы забілі там больш за 1 мільён 100 тысяч чалавек, зь іх 90% былі габрэямі.
Старшыня Грамадзка-культурніцкага таварыства габрэяў у Польшчы Артур Гофман падкрэсьліў, што гэта надзвычайная дзень для ўсяго сьвету й для габрэйскай супольнасьці, а словазлучэньне «канцлягер Аўшвіц-Біркенаў» выклікае «жудасныя асацыяцыі».
У сваю чаргу намесьнік міністра культуры й нацыянальнай спадчыны Польшчы Яраслаў Селін падкрэсьліў, што ў Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту трэба памятаць, да чаго можа прывесьці «барбарская, чалавеканенавісьніцкая ідэалёгія і безадказная палітыка».
Падчас Другой сусьветнай вайны гітлераўцы ды іх памагатыя забілі каля 6 мільёнаў эўрапейскіх габрэяў, у тым ліку 2 мільёны дзяцей. Колькасьць польскіх габрэяў, якія сталі ахвярамі Галакосту, налічвае, па розных крыніцах, ад 2,5 мільёна да 3,3 мільёна чалавек.
Адначасова з генацыдам габрэяў нямецкія карнікі ажыцьцявілі генацыд у дачыненьні да ромаў і зьдзяйсьнялі масавыя забойствы славян ды савецкіх ваеннапалонных. Паводле розных падлікаў, агулам ахвярамі нацысцкіх злачынстваў супраць чалавечнасьці сталі каля 11 мільёнаў чалавек.
Гэнэральная асамблея ААН зацьвердзіла яго ў 2005 годзе, каб ушанаваць памяць габрэяў, якія загінулі падчас Другой сусьветнай вайны. З тых часоў Дзень памяці ахвяраў Галакосту штогод адзначаецца 27 студзеня – у гадавіну вызваленыя нацысцкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў. Гітлераўцы забілі там больш за 1 мільён 100 тысяч чалавек, зь іх 90% былі габрэямі.
Старшыня Грамадзка-культурніцкага таварыства габрэяў у Польшчы Артур Гофман падкрэсьліў, што гэта надзвычайны дзень для ўсяго сьвету й для габрэйскай супольнасьці, а словазлучэньне «канцлягер Аўшвіц-Біркенаў» выклікае «жудасныя асацыяцыі».

IAR/эж