У Аўстраліі распачаліся пратэсты супраць сьвята пачатку калянізацыі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.01.2019 13:48
Спрадвечныя жыхары Аўстраліі – абарыгены, успрымаюць Дзень Аўстраліі, як дзень уварваньня на кантынэнт брытанскіх калянізатараў-імпэрыялістаў.
Удзельнікі пратэстаў PAP/EPA/JOEL CARRETT
У Аўстраліі распачаліся пратэсты супраць сьвята пачатку калянізацыі
Дзясяткі тысяч чалавек вырушылі на вуліцы аўстралійскіх гарадоў. Дэманстранты пратэстуюць супраць адзначэньня дзяржаўнага сьвята – Дня Аўстраліі. Дзень Аўстраліі штогод адзначаецца 26 студзеня, сьвята нагадвае пра першых белых каляністаў, які прыбылі на гэты кантынэнт.
Спрадвечныя жыхары Аўстраліі – абарыгены, успрымаюць Дзень Аўстраліі, як Дзень уварваньня на кантынэнт брытанскіх калянізатараў-імпэрыялістаў, які імгненна распачалі перасьлед мясцовага насельніцтва.
Дэманстрацыі пратэсту адбыліся ў Сіднеі, Мэльбурне, Канбэры ды іншых аўстралійскіх гарадах. Удзельнікі акцый дамагаюцца пераносу Дня Аўстраліі на іншую дату, аднак урад краіны, пад кіраўніцтвам Скота Морысана адмаўляецца ажыцьцявіць патрабаваньні пратэстоўцаў.
У Аўстралійскім зьвязе зараз пражывае каля 700 тысяч абарыгенаў т гэта каля 3% насельніцтва краіны.
Дзясяткі тысяч чалавек вырушылі на вуліцы аўстралійскіх гарадоў. Дэманстранты пратэстуюць супраць адзначэньня дзяржаўнага сьвята – Дня Аўстраліі. Дзень Аўстраліі штогод адзначаецца 26 студзеня, сьвята нагадвае пра першых белых каляністаў, які прыбылі на гэты кантынэнт.
Спрадвечныя жыхары Аўстраліі – абарыгены, успрымаюць Дзень Аўстраліі, як дзень уварваньня на кантынэнт брытанскіх калянізатараў-імпэрыялістаў, які імгненна распачалі перасьлед мясцовага насельніцтва.
Дэманстрацыі пратэсту адбыліся ў Сіднеі, Мэльбурне, Канбэры ды іншых аўстралійскіх гарадах. Удзельнікі акцый дамагаюцца пераносу Дня Аўстраліі на іншую дату, аднак урад краіны, пад кіраўніцтвам Скота Морысана адмаўляецца ажыцьцявіць патрабаваньні пратэстоўцаў.
У Аўстралійскім Зьвязе зараз пражывае каля 700 тысяч абарыгенаў т гэта каля 3% насельніцтва краіны.
PAP/эж