Маладыя навукоўцы атрымаюць 14 млн эўра на дасьледаваньні
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.01.2019 15:03
Гэта пераможцы конкурсу Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак для маладых навукоўцаў „ЛІДАР”.
Віцэ-прэм'ер Яраслаў Говін PAP/Paweł Supernak
Маладыя навукоўцы атрымаюць 14 млн эўра на дасьледаваньні
Гэта пераможцы конкурсу Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак для маладых навукоўцаў „ЛІДАР”.
Амаль 60 мільёнаў злотых (амаль 14 мільёнаў эўра) атрымаюць пераможцы IX конкурснай праграмы Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак для маладых навукоўцаў „ЛІДАР”.
51 малады чалавек атрымаў грошы на правядзеньне аўтарскіх, інавацыйных навуковых праектаў. Узнагароды й сымбалічныя чэкі ім уручыў віцэ-прэм'ер Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) і дырэктар Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак прафэсар Мацей Хароўскі (Maciej Chorowski).
Віцэ-прэм'ер Говін адзначыў, што дзякуючы амбітным дасьледчыкам Польшча пераадольвае чарговыя тэхналягічныя бар'еры й прымае ўдзел у цывілізацыйным прагрэсе. Ён дадаў, што маладыя, таленавітыя навукоўцы – гэта будучыня польскай навукі.
Прыём конкурсных заяўкі на X праграму „ЛІДЭР” працягваецца з 18 студзеня. Заяўкі можна падаваць да 18 сакавіка бягучага году.
аз
Амаль 60 мільёнаў злотых (амаль 14 мільёнаў эўра) атрымаюць пераможцы IX конкурснай праграмы Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак для маладых навукоўцаў „ЛІДАР”.
51 малады чалавек атрымаў грошы на правядзеньне аўтарскіх, інавацыйных навуковых праектаў. Узнагароды й сымбалічныя чэкі ім уручыў віцэ-прэм'ер Яраслаў Говін (Jarosław Gowin) і дырэктар Нацыянальнага цэнтра дасьледаваньняў і распрацовак прафэсар Мацей Хароўскі (Maciej Chorowski).
Віцэ-прэм'ер Говін адзначыў, што дзякуючы амбітным дасьледчыкам Польшча пераадольвае чарговыя тэхналягічныя бар'еры й прымае ўдзел у цывілізацыйным прагрэсе. Ён дадаў, што маладыя, таленавітыя навукоўцы – гэта будучыня польскай навукі.
Прыём конкурсных заяўкaў на X праграму „ЛІДАР” працягваецца з 18 студзеня. Заяўкі можна падаваць да 18 сакавіка бягучага году.
аз