Logo Polskiego Radia
Print

Дуда: Запрашэньне Ірану на канфэрэнцыю – адкрытая справа

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2019 12:01
У лютым ЗША й Польшча арганізоўваюць у Варшаве міжнародную канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе.
Архіўнае фотаАрхіўнае фотаFoto: Jakub Szymczuk/KPRM

Дуда: Запрашэньне Ірану на канфэрэнцыю – адкрытая справа
У лютым ЗША й Польшча арганізоўваюць у Варшаве міжнародную канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе.
Справа запрашэньня Ірану на канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая ў лютым адбудзецца ў Варшаве застаецца адкрытай, заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў інтэрвію Польскаму радыё. Кіраўнік польскай дзяржавы прымае ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе ў Швэйцарыі.
Нагадаем, у сярэдзіне лютага ў ЗША й Польшча арганізоўваюць у Варшаве міжнародную канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе. Галоўнай тэмай сустрэчы будзе пытаньне Ірана. Тым часам Іран не атрымаў запрашэньня на згаданае мерапрыемства.
„Гэта таксама пытаньне для абмеркаваньня з партнэрамі”, - заявіў Анджэй Дуда. Прэзыдэнт адзначыў, што арганізацыя канфэрэнцыі ў Польшчы, гэта прэстыж для краіны, але й абавязак, які вынікае з таго, што Польшча зьяўляецца членам Рады Бясьпекі ААН.
Учора, падчас тэлемосту з удзельнікамі форуму ў Давосе, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа сказаў, што канфэрэнцыя ў Варшаве будзе вельмі важнай для ўсяго Блізкага Ўсходу.
Іранскія ўлады раскрытыкавалі як Злучаныя Штаты Амэрыкі, так і Польшчу за тое, што яна пагадзілася арганізаваць гэтую сустрэчу.
аз

Справа запрашэньня Ірану на канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе, якая ў лютым адбудзецца ў Варшаве застаецца адкрытай, заявіў прэзыдэнт Анджэй Дуда ў інтэрвію Польскаму радыё. Кіраўнік польскай дзяржавы прымае ўдзел у Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе ў Швэйцарыі.

Нагадаем, у сярэдзіне лютага ЗША й Польшча арганізоўваюць у Варшаве міжнародную канфэрэнцыю па Блізкім Усходзе. Галоўнай тэмай сустрэчы будзе пытаньне Ірана. Тым часам Іран не атрымаў запрашэньня на згаданае мерапрыемства.

„Гэта таксама пытаньне для абмеркаваньня з партнэрамі”, - заявіў Анджэй Дуда. Прэзыдэнт адзначыў, што арганізацыя канфэрэнцыі ў Польшчы, гэта прэстыж для краіны, але й абавязак, які вынікае з таго, што Польшча зьяўляецца членам Рады Бясьпекі ААН.

Учора, падчас тэлемосту з удзельнікамі форуму ў Давосе, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа сказаў, што канфэрэнцыя ў Варшаве будзе вельмі важнай для ўсяго Блізкага Ўсходу.

Іранскія ўлады раскрытыкавалі як Злучаныя Штаты Амэрыкі, так і Польшчу за тое, што яна пагадзілася арганізаваць гэтую сустрэчу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт