Газпром заціскае газавую пятлю вакол Украіны
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
22.01.2019 12:39
У 2018 годзе Газпром пераслаў газаправодам Nord Stream 1 з Расеі ў Нямеччыну на 15% газу больш, чым годам раней.
pixabay.com/Public Domain CC0
Gazeta Wyborcza
Газпром заціскае газавую пятлю вакол Украіны
У 2018 годзе Газпром пераслаў балтыйскім газаправодам Nord Stream 1 з Расеі ў Нямеччыну на 15% газу больш, чым годам раней. Гэта значыць, што ў мінулым годзе магчымасьці трубаправоду былі выкарыстаныя ў 107%. Раней расейскія ўлады інфармавалі, што ў выніку патрэбы па Nord Stream 1 можа транспартавацца яшчэ больш паліва.
Адначасова ўкраінскія ўлады інфармуюць, што ў 2018 годзе Газпром пераслаў транзытам праз Украіну ў Заходнюю Эўропу і на Балканы на 7,2% газу менш. Гэта магло б сьведчыць аб тым, што Газпром мяняе шлях перасылкі газу.
Пра рэкордную перасылку Газпром паінфармаваў за некалькі гадзін да перамоваў у Брусэлі прадстаўнікоў урадаў Расеі і Ўкраіны ды Эўракамісіі пасьля пракладкі чарговага адрэзку Nord Stream 2 з Расеі ў Нямеччыну. Гэтую інвэстыцыю падтрымлівае ўрад Нямеччыны, хоць яна выклікае заўвагі Эўрапейскай камісіі і супраціў многіх эўразьвязаўскіх палітыкаў ды прадстаўнікоў многіх краін Цэнтральнай Эўропы.

ав