Rzeczpospolita
Прэзыдэнт Анджэй Дуда будзе адным з удзельнікаў Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе. Ён сустрэнецца, між іншым, з бразыльскім прэзыдэнтам Жаірам Балсанару (зорка сёлетняга форуму), з нямецкай канцлеркай і генэральным сакратаром НАТО. Анджэй Дуда возьме ўдзел у дыскусіях ад трансатлянтыцкіх адносінах і пра свой рэгіён, а таксама ў зачыненай дыскусіі аб Блізкім Усходзе.
«Прысутнасьць прэзыдэнта ў Давосе павінна служыць папулярызацыі Польшчы як канкурэнтаздольнага месца для інвэставаньня, асабліва ў галіне новых тэхналёгій і для прэзэнтацыі галоўных палітычных ініцыятываў Польшчы на міжнародным форуме», – гаворыць міністар з канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі.
Сярод важных гасьцей сёлетняга Давосу – прэм’еры Японіі, Італіі, Гішпаніі, Бэльгіі, Ізраіля, галяндзкая каралева і кіраўнік яе ўраду, брытанскі прынц Уільям, дырэктар МВФ і заснавальнік Microsoftu Біл Гейтс. Кітай будзе прадстаўляць віцэ-прэзыдэнт Ван Цішань. У Давосе, як звычайна, паявяцца прадстаўнікі бізнэсу, навукоўцы, артысты.
Вялікую ўвагу прыцягвае тое, хто на форум не прыедзе. Ня будзе францускага прэзыдэнта і брытанскай прэм’ер, якія маюць праблемы ва ўласных краінах. Ня будзе і Дональда Трампа, які адклікаў прыезд па прычыне паралічу часткі фэдэральнай адміністрацыі ў ЗША па прычыне спрэчкі аб бюджэце. Нягледзячы на гэта палітыка ЗША напэўна будзе адной з галоўных тэмаў дыскусіі. Таксама як эканамічны стан Кітаю і палітычныя перамены ў Бразыліі.
Галоўнай тэмай сёлетняга форуму ў Давосе зьяўляецца глябалізацыя 4.0.
Rzeczpospolita
Ён сустрэнецца, між іншым, з бразыльскім прэзыдэнтам Жаірам Балсанару (зорка сёлетняга форуму), з нямецкай канцлеркай і генэральным сакратаром НАТО. Анджэй Дуда возьме ўдзел у дыскусіях ад трансатлянтыцкіх адносінах і пра свой рэгіён, а таксама ў зачыненай дыскусіі аб Блізкім Усходзе.

ав