Канцэрн PGNiG інвэстуе ў новыя ліцэнзіі ў Нарвескім моры
Прадстаўнікі канцэрну пераконваюць, што газ з Нарвэгіі - крок да энэргетычнай незалежнасьці Польшчы.
PGNiG Upstream Norway - нарвэская кампанія Польскага нафта-газавага канцэрну PGNiG - атрымала ад Міністэрства нафты й энэргетыкі Нарвэгіі тры новыя канцэсій на нарвэскім кантынэнтальным шэльфе.
Па словах старшыні канцэрну Пятра Возьняка (Piotr Woźniak), інвэстыцыі ў Нарвэгіі – гэта шанец адкрыць буйныя радовішчы прыроднага газу й збудаваць энэргетычную незалежнасьць Польшчы.
Возьняк падкрэсьліў, што Нарвэгія зьяўляецца прадказальным партнэрам па бізнэсе, а паводле апошніх ацэнак нарвэскіх уладаў, на нарвэскім шэльфе дагэтуль было распрацавана менш за палову рэсурсаў нафты й газу.
„Мы працуем на гэтым рынку больш за 11 гадоў, і плянуем з 2022 году ажыуцьцяўляць імпарт сыравіны прамым трубаправодам з уласных радовішчаў”, - сказаў Возьняк.
Нагадаем, PGNiG Norway Upstream у цяперашні час зьяўляецца ўласьнікам акцый у 24 ліцэнзіях у Нарвэгіі. Нарвэскі кантынэнтальны шэльф зьяўляецца адным зь інвэстыцыйных прыярытэтаў, заключаных у Стратэгіі разьвіцьця Капіталавай гупы PGNiG у 2017-2022 гадах. Усе канцэсіі PGNiG дысьлякуюцца ў Нарвэскім моры.
аз
PGNiG Upstream Norway - нарвэская кампанія Польскага нафта-газавага канцэрну PGNiG - атрымала ад Міністэрства нафты й энэргетыкі Нарвэгіі тры новыя канцэсій на нарвэскім кантынэнтальным шэльфе.
Па словах старшыні канцэрну Пятра Возьняка (Piotr Woźniak), інвэстыцыі ў Нарвэгіі – гэта шанец адкрыць буйныя радовішчы прыроднага газу й збудаваць энэргетычную незалежнасьць Польшчы.
Возьняк падкрэсьліў, што Нарвэгія зьяўляецца прадказальным партнэрам па бізнэсе, а паводле апошніх ацэнак нарвэскіх уладаў, на нарвэскім шэльфе дагэтуль было распрацавана менш за палову рэсурсаў нафты й газу.
„Мы працуем на гэтым рынку больш за 11 гадоў, і плянуем з 2022 году ажыуцьцяўляць імпарт сыравіны прамым трубаправодам з уласных радовішчаў”, - сказаў Возьняк.
Нагадаем, PGNiG Upstream Norway ў цяперашні час зьяўляецца ўласьнікам акцый у 24 ліцэнзіяў у Нарвэгіі. Нарвэскі кантынэнтальны шэльф зьяўляецца адным зь інвэстыцыйных прыярытэтаў, заключаных у Стратэгіі разьвіцьця Капіталавай гупы PGNiG у 2017-2022 гадах. Усе канцэсіі PGNiG дысьлякуюцца ў Нарвэскім моры.
аз