Logo Polskiego Radia
Print

Ёсьць сьмяротныя ахвяры пажару ў Керчанскім праліве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.01.2019 11:25
На двух танкерах, якія плавалі пад сьцягам Танзаніі, знаходзіліся агулам 31 чалавек.
PAP/EPA/KERCH.FM

Прынамсі 14 маракоў страцілі жыцьцё ў пажары, які распачаўся на двух суднах, прышвартаваных у Керчанскім праліве, паміж Чорным і Азоўскімі марамі.
Удалося выратаваць 12 чалавек, а лёс 5 невядомы. На двух танкерах, якія плавалі пад сьцягам Танзаніі, знаходзіліся агулам 31 чалавек.
Танкеры «Candy» і «Maestro» перавозілі звадкаваны газ. Падчас перапампоўваньня газу адбыўся выбух. Абодва судны былі ахопленыя агнём. Маракі, ратуючы жыцьцё, скакалі ў мора. Тэмпэратура вады ў Керчанскім праліве не перавышае 4 градусы Цэльсія.
Фэдэральнае агенцтва марскога і рачнога транспарту паведаміла, што на суднах працавалі грамадзяне Турцыі і Індыі. У выратавальнай акцыі ўдзельнічалі 10 суднаў. Ратаўнікі вылавілі 12 чалавек. Знойдзеныя целы 11 маракоў. Ратаўнікі паінфармавалі, што на іх вачах затанулі яшчэ тры асобы, на якіх не было камізэлек. Лёс пяці чалавек невядомы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт