Ад мароза ў Польшчы памерлі 4 асобы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.01.2019 12:13
                    
                                 
                
                
                    Урадавы цэнтар бясьпекі выдаў папярэджаньне.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         За апошнія суткі ў Польшчы ад пераахаладжэньня памерлі 4 чалавекі. Адзін у Вармінска-Мазурскім ваяводзтве, два ў Падкарпацкім, і адзін у Паморскім.
Бажэна Высоцка з Урадавага цэнтра па бясьпецы заклікала палякаў не пакідаць без дапамогі патрабуючых асобаў, цёпла апранацца, не сагравацца алькаголем, паколькі ён спрыяе астуджэньню цела. Гэтай зімой, гэта значыць з 1 лістапада мінулага года, з-за пераахаладжэньня памерла 59 чалавек.
Цэнтар таксама папярэджвае пра надыходзячую хвалю маразоў у Польшчы, асабліва ў Сылескім і Малапольскім ваяводзтвах. Паводле дадзеных мэтэаролягаў, тэмпэратура можа апусьціцца да мінус 15 градусаў.
Ратавальнікі Горнай выратавальнай службы папярэдзілі, што гарах цяпер экстрэмальныя ўмовы, абвешчана трывога з-за магчымага сходу лявін. Чатыры гадзіны доўжылася ўчора ратавальная акцыя ў раёне Кацерскага перавалу па спуску турысткі, якая згубілася ў гарах ды не магла сама сысьці ўніз з-за двухмэтровых сумётаў.
ПР/юл