Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Хрышчэньне Гасподняе
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
19.01.2019 12:02
Паводле прадстаўнікоў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы колькасьць праваслаўных у Польшчы можа дасягаць нават 500 тысяч чалавек.
PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV
Праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Хрышчэньне Гасподняга
Гэта адно з дванаццаці самых важных сьвятаў у літургічным годзе ўсходніх хрысьціян. У некаторых праваслаўных прыходах урачыстыя набажэнствы з асьвячэньнем вады адбыліся ўжо ўночы зь пятніцы на суботу.
Напрыклад, у праваслаўнай царкве ў Гарадку, што ў Падляскім ваяводзтве, набажэнства распачалося а 5 гадзіны раніцы. Пасьля набажэнства духоўныя ды вернікі хадою накіравалі да ракі Супрасьль, дзе адбылося хрышчэньне вады. Падобным чынам набажэнствы адбываліся і ў іншых месцах Падляшша.
Таксама сёньня вернікі грэка-каталіцкай царквы адзначаюць сьвята Ярдану. У Прыкарпацкім ваяводзтве ў Пярэмышлі набажэнства ўніяцкую цырымонію ўзначальваў арцыбіскуп і мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы Яўген.
Дакладныя дадзеныя пра колькасьць праваслаўных вернікаў у Польшчы адсутнічаюць. Паводле прадстаўнікоў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы іх колькасьць можа дасягаць нават 500 тысяч чалавек. Падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы, які прайшоў у 2011 годзе, прыналежнасьць да праваслаўнай царквы задэкляравалі каля 156 тысяч чалавек.
IAR/эж
Гэта адно з дванаццаці самых важных сьвятаў у літургічным годзе ўсходніх хрысьціян. У некаторых праваслаўных прыходах урачыстыя набажэнствы з асьвячэньнем вады адбыліся ўжо ўночы зь пятніцы на суботу.
Напрыклад, у праваслаўнай царкве ў Гарадку, што ў Падляскім ваяводзтве, набажэнства распачалося а 5 гадзіны раніцы. Пасьля набажэнства духоўныя ды вернікі хадою накіраваліся да ракі Супрасьль, дзе адбылося хрышчэньне вады. Падобным чынам набажэнствы праходзілі і ў іншых месцах Падляшша.
Таксама сёньня вернікі грэка-каталіцкай царквы адзначаюць сьвята Ярдану. У Прыкарпацкім ваяводзтве ў Пярэмышлі ўніяцкую цырымонію ўзначальваў арцыбіскуп і мітрапаліт Пярэмышльска-Варшаўскі Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы Яўген.
Дакладныя дадзеныя пра колькасьць праваслаўных вернікаў у Польшчы адсутнічаюць. Паводле прадстаўнікоў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, іх колькасьць можа дасягаць нават 500 тысяч чалавек. Падчас апошняга перапісу насельніцтва ў Польшчы, які прайшоў у 2011 годзе, прыналежнасьць да праваслаўнай царквы задэкляравалі каля 156 тысяч чалавек.
IAR/эж