Стан параненага нажом мэра Гданьска вельмі цяжкі
Мэр Гданьска Павел Адамовіч жывы, але яго стан вельмі цяжкі. Падчас фіналу Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі на палітыка напаў мужчына, які некалькі разоў ударыў мэра нажом. Ноччу ў Клінічным цэнтры мэдыцынскага ўнівэрсытэта яму зрабілі апэрацыю, якая доўжылася пяць гадзін.
«Для пераліваньня была выкарыстаная 41 адзінка крыві (каля 20 літраў крыві). Раненьні былі вельмі сур'ёзныя, у прыватнасьці, сурʼёзнае раненьне сэрца, мэмбраны, органаў брушной поласьці. Усё вырашыцца ў бліжэйшыя некалькі гадзін», – сказаў доктар Томаш Стэфаняк з Клінічнага цэнтра мэдыцынскага ўнівэрсытэта.
Улады Гданьска яшчэ ноччу заклікалі жыхароў здаваць кроў. «Мэр Адамовіч – вялікі папулярызатар донарства. Незалежна ад таго ці будзе патрэбна гэтая кроў яму ці каму-небудзь іншаму з пацыентаў, пункты здачы крыві адчыненыя», – сказала намесьнік мэра Гданьска Аляксандра Дулькевіч.
Жыхары адгукнуліся на заклік мясцовых улад. У рэгіянальным донарскія цэнтры сабраўся натоўп людзей.

ав