Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія падазрае расейскія спэцслужбы ў сачэньні за яе салдатамі

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 13.01.2019 15:47
Міністэрства абароны Бэльгіі хоча ўвесьці абмежаваньні на выкарыстаньне мабільных тэлефонаў салдатамі.
Фота: pixabay.com

Міністэрства абароны Бэльгіі хоча ўвесьці абмежаваньні на выкарыстаньне мабільных тэлефонаў салдатамі. Гэта зьвязана са шматлікімі спробамі ўзлому расейскімі спэцслужбами смартфонаў, якія выкарыстоўваюцца сіламі НАТА падчас сумесных вучэньняў.

У апошнія гады было шмат паведамленьняў аб перахопе расейцамі даных з тэлефонаў салдат Паўночнаатлянтычнага альянсу, якія адпраўляюцца на ўсходні флянг войск НАТА. «Мы ведаем, што Масква зацікаўлена ў даных геалякацыі», — кажуць прадстаўнікі Міністэрства абароны Бэльгіі. Сацсеткі ў смартфонах дапамагаюць у атрыманьні гэтых даных. МА Бэльгіі падкрэсьлівае, што, вядома, месцы, дзе знаходзяцца сілы НАТА, вядомы, але даныя, скрадзеныя са смартфонаў, могуць даць інфармацыю аб колькасьці войск і пра дэталі вайсковых вучэньняў.

У цяперашні час МА Бэльгіі заказала праверку ўсіх аддзелаў, накіраваных на ўсходні флянг сіл НАТА.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт