У Польшчы ў выніку штуршка загінуў адзін гарняк
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
12.01.2019 13:19
Cэйсмалягічная станцыя ў шахце ўжо некалькі дзён рэгіструе вялікую актыўнасьць прыродных парод.
Photo: pixabay.com/CC0
Пальковіцы: штуршок у шахце.
Адна асоба загінула, а шэсьць параненыя ў выніку штуршка ў шахце «Рудна» ў Пальковіцах. Пасьля моцнага штуршку на гарнякоў пачалі сыпацца скалы. У эпіцэнтры знаходзіліся некалькі чалавек.
Штуршок адбыўся пасьля 10 гадзіны ў раёне Рудна Глувна. Першапачаткова гаварылася пра трох параненых і аднаго засыпанага гарняка.
Штуршок меў натуральны характар. Такіх у шахтах адбываецца некалькі ў суткі. Аднак, сёньняшні быў выключна моцным. Радыё Ўроцлаў нагадвае, што сэйсмалягічная станцыя ў шахце ўжо некалькі дзён рэгіструе вялікую актыўнасьць прыродных парод. У выніку штуршка два дні таму ў шпіталь трапілі трое гарнякоў, а сёньня ноччу скалы засыпалі вазок з апэратарам. З ім нічога ня сталася.
Адна асоба загінула, а шэсьць параненыя ў выніку штуршка ў шахце «Рудна» ў Пальковіцах. Пасьля моцнага штуршку на гарнякоў пачалі сыпацца скалы. У эпіцэнтры знаходзіліся некалькі чалавек.
Штуршок адбыўся пасьля 10 гадзіны ў раёне Рудна Глувна. Першапачаткова гаварылася пра трох параненых і аднаго засыпанага гарняка.
Штуршок меў натуральны характар. Такіх у шахтах адбываецца некалькі ў суткі. Аднак, сёньняшні быў выключна моцным.
Радыё Ўроцлаў нагадвае, што сэйсмалягічная станцыя ў шахце ўжо некалькі дзён рэгіструе вялікую актыўнасьць прыродных парод. У выніку штуршка два дні таму ў шпіталь трапілі трое гарнякоў, а сёньня ноччу скалы засыпалі вазок з апэратарам. З ім нічога ня сталася.
ав