Няўдалы дзяржаўны пераварот у Габоне
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 12:03
Раніцай пяць афіцэраў уварваліся ў сядзібу дзяржаўнага радыё ды аб'явілі, што войска пераймае ўладу.
Foto: EPA/ANDREW GOMBERT Dostawca: PAP/EPA
Праз некалькі гадзін улады аднавілі кантроль над сытуацыяй.
Захапіўшы радыё, бунтаўнікі паведамілі, што войска бярэ ўладу ў Габоне, каб «аднавіць дэмакратыю». Яны абвясьцілі пра стварэньне Нацыянальнай рады адраджэньня ды зьвярнуліся да іншых вайскоўцаў, каб тыя ўзялі пад свой кантроль грамадзкі транспарт у сталіцы ды аэрапорты.
Пасьля некалькіх гадзін напружанасьці, чацьвёра зь іх былі арыштаваныя, а пяты зьбег. Улады абвясьцілі, што сытуацыя нармалізавалася. Аднак, на вуліцах сталіцы Лібрэвіль застаюцца танкі ды бронемашыны.
Пратэстоўцы выкарысталі час палітычнай нестабільнасьці ў краіне. Прэзыдэнт краіны Алі Бонга апошнія два месяцы знаходзіцца на лячэньні ў Марока, верагодна, пасьля сардэчнага прыступу.
Габон зьяўляецца адной з найбольш спакойных краін заходняй Афрыкі. Цягам паўстагодзьдзя краінай кіруе сямʼя Бонга. Бацька цяперашняга прэзыдэнта быў ля ўлады сорак гадоў, а ў 2009-м годзе перадаў кіраваньне сыну. Габон утрымліваецца ў асноўным за кошт здабычы нафты, але траціна насельніцтва краіны жыве за мяжой беднасьці.
ПР/юл