Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі 2018-ы стаў адным з самых цёплых гадоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 08:19
Высокія тэмпэратуры трымаліся дастаткова доўга й кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі 2018-ы стаў адным з самых цёплых гадоў
Высокія тэмпэратуры трымаліся дастаткова доўга й кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.
У Беларусі 2018-ы стаў чацьвёртым у сьпісе самых цёплых з 1945 году, паведаміла сёньня журналістам начальнік сэктара мэтадычнага забесьпячэньня гідраметэаралягічных прагнозаў службы мэтадычнага забесьпячэньня гідраметэаралягічных назіраньняў, вывучэньня клімату й фонду дадзеных Белгідрамэта Натальля Клявец.
Сярэдняя тэмпэратура паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму.
2018 год пачаўся зь цёплага студзень, люты быў халаднейшы - тэмпэратура апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей нормы, анамальна гарачым быў травень. Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і сьнежня былі ў 2018 годзе з найбольшай колькасьцю ападкаў.
Высокія тэмпэратуры трымаліся дастаткова доўга, дзякуючы чаму кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.
Па словах Натальлі Клявец, у апошнія гады ў Беларусі прыкметная тэндэнцыя на павелічэньне сярэднегадавой тэмпэратуры. Пакуль гэта складана прагназаваць, але сыноптыкі мяркуюць, што 2019 год таксама можа быць дастаткова цёплым.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт