Logo Polskiego Radia
Print

Польшча далучаецца да разьвітых краін сьвету

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 08.01.2019 11:08
Польскі ўрад заяўляе пра ўвядзеньне новай сыстэмы пэнсійнага зьберажэньня.
Foto: PAP/Rafał Guz

Прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі зазначыў, што Польшча сымбалічны ўвайшла ў групу разьвітых краін разам з прыняцьцем закону аб Працоўных плянах накапленьня капіталу.

Прэзэнтацыя дакумэнту адбылася ў сядзібе Фондавай біржы, дзе кіраўнік ураду разам са старшынём Фонду разьвіцьця Польшчы прадставілі падрабязнасьці закону, якія ўступіў у сілу з пачатку года.

Прэмʼер-міністар Маравецкі сказаў, што праграма будзе карыснай для польскай дзяржавы з пункту гледжаньня доўгатэрміновых зьберажэньняў. Таксама яна прынясе карысьць эканоміцы, падкрэсьліў кіраўнік польскага ўрада. Матэвуш Маравецкі нагадаў, што ў мінулым годзе Польшча ўступіла ў групу разьвітых краін, паводле дадзеных агенцтва FTSE Russell.

Як адзначыў прэмʼер, усе краіны ў гэтай групе маюць праграмы накапленьня капіталу для працоўных. «Польшча сымбалічна, дзякуючы распрацоўцы гэтай праграмы, увайшла ў групу разьвітых краін», – падкрэсьліў кіраўнік урада.

Працоўныя пляны накапленьня капіталу будуць трэцяй апорай пэнсійнай сыстэмы ў Польшчы разам зь іншымі праграмамі дадатковай ашчаднасьці пры выхадзе на пэнсію. Гэта будзе добраахвотная сыстэма і цалкам прыватная. Галоўнай мэтай зьяўляецца павышэньне ўзроўню пэнсійных накапленьняў палякаў і прыцягненьне інвэстыцый.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт