Logo Polskiego Radia
Print

Расея пачала кругласутачнае назіраньне за амэрыканскім караблём

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.01.2019 17:47
За амэрыканскім суднам назіраньне вядзе вартавы карабель «Пытливый».
Дэсантны карабель марской пяхоты ЗША USS Fort McHenryДэсантны карабель марской пяхоты ЗША USS Fort McHenrycommons.wikimedia.org/U.S.Navy/Public Domain CC0

Расея пачала кругласутачнае назіраньне за амэрыканскім караблём
Расея вядзе кругласутачнае назіраньне за амэрыканскім дэсантным караблём, які ўвайшоў у воды Чорнага мора, паведаміла Міністэрства абароны РФ. Дэсантны карабель марской пяхоты ЗША USS Fort McHenry прайшоў у нядзелю пралівы Басфор і Дарданэлы і зайшоў у акваторыю Чорнага мора.
У адпаведнасьці зь міжнароднымі дамоўленасьцямі ваенныя караблі нечарнаморскіх дзяржаў могуць знаходзіцца ў дадзенай акваторыі максымум на працягу 21 дня.
На борце амэрыканскага дэсантнага карабля знаходзіцца пяцьсот салдат Марской пяхоты ЗША. Экспэрты зьвяртаюць увагу на тое, што судна прыстасаванае да таго, каб прымаць і перавозіць меншыя транспартныя адзінкі, у тым ліку дэсантныя катары.
За амэрыканскім суднам назіраньне вядзе вартавы карабель «Пытливый».
Пачынаючы з моманту расейскай анэксіі Крыму й пачатку вайны ў Данбасе, амэрыканскія ваенныя караблі й марскія адзінкі іншых краін НАТО рэгулярна заходзяць у Чорнае мора.
Уваход USS Fort McHenry ў Чорнае мора пацьвярджае нашу агульную рашучасьць, каб гарантаваць бясьпеку ў гэтым раёне і ўмацаваць нашы адносіны з саюзьнікамі й партнэрамі па НАТО ў рэгіёне, заявіла віцэ-адмірал Ліза Франчэці, камандуючая 6-м флётам ЗША.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт