Патрыярх Варфаламей перадаў Украіне томас аб аўтакефаліі царквы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        06.01.2019 15:37
                    
                                 
                
                
                    Цяпер Праваслаўная царква Ўкраіны – адзіная кананічна легальная праваслаўная царква на тэрыторыі дзяржавы. 
                
                
                    
                        
Пётр Парашэнка цалуе крыж, які трымае Патрыярх ВарфаламейPAP/EPA/TOLGA BOZOGLU
                     
                
                
                
               
                
                          
Патрыярх Варфаламей перадаў Украіне томас аб аўтакефаліі царквы.
Патрыярх Варфаламей перадаў Украіне томас аб аўтакефаліі царквы. Урачыстая цырымонія ўручэньня дакумэнта аб незалежнасьці новай царкоўнай структуры адбылася ў нядзелю, 6 студзеня, пасьля ранішняй літургіі ў патрыяршым храме Сьвятога Георгія ў Стамбуле (Канстантынопалі). У ёй прыняў удзел прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й іншыя ўкраінскія афіцыйныя асобы. На чале новай царквы стаў мітрапаліт Епіфаній, якому ўручылі посах. Падпісаны ў суботу дакумэнт абвяшчае, што Канстантынопальская праваслаўная царква прызнала аўтакефальную памесную праваслаўную царкву Ўкраіны сваёй «духоўнай дачкой».
З гэтага часу Праваслаўная царква Ўкраіны зьяўляецца раўнапраўнай аўтакефальнай царквой сярод іншых памесных аўтакефальных цэркваў Сусьветнага праваслаўя. Цяпер яна – адзіная кананічна легальная праваслаўная царква ва Ўкраіне. Украінскую аўтакефалію не прызнае Расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.
Патрыярх Варфаламей перадаў Украіне томас аб аўтакефаліі царквы. Урачыстая цырымонія ўручэньня дакумэнта аб незалежнасьці новай царкоўнай структуры адбылася ў нядзелю, 6 студзеня, пасьля ранішняй літургіі ў патрыяршым храме Сьвятога Георгія ў Стамбуле (Канстантынопалі). У ёй прыняў удзел прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка й іншыя ўкраінскія афіцыйныя асобы.
На чале новай царквы стаў мітрапаліт Епіфаній, якому ўручылі посах. Падпісаны ў суботу дакумэнт абвяшчае, што Канстантынопальская праваслаўная царква прызнала аўтакефальную памесную Праваслаўную царкву Ўкраіны сваёй «духоўнай дачкой».
З гэтага часу Праваслаўная царква Ўкраіны зьяўляецца раўнапраўнай аўтакефальнай царквой сярод іншых памесных аўтакефальных цэркваў Сусьветнага праваслаўя. Цяпер яна – адзіная кананічна легальная праваслаўная царква ва Ўкраіне. Украінскую аўтакефалію не прызнае Расейская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату.
вс