Прэм’ер і прэзыдэнт выказалі спачуваньні сем’яў ахвяраў пажару ў Кашліне
У выніку пажару, які ўспыхнуў у гэтак званым „Квэст-пакоі” загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат.
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) выказаў спачуваньні сем'ям ахвяраў трагічнага пажару ў Кашаліне на паўночным захадзе Польшчы.
Нагадаем, учора ўвечары ў выніку пажару, які ўспыхнуў у будынку, дзе разьмяшчаўся гэтак званы „Квэст-пакой” (інакш „Эскэйп-рум”) загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат, якія сьвяткавалі дзень нараджэньня адной зь іх. Шостая асоба - працаўнік „Квэст-пакоя”- быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле лекараў, стан яго здароўя цяжкі.
„Я глыбока спачуваю сем'ям усіх ахвяр вялікай трагедыі ў Кашаліне, дзе жыцьцё страцілі пяць маладых дзяўчат. Прычыны трагедыі павінны быць поўнасьцю высьветленыя. У гэты час нашы думкі зь блізкімі ахвяраў”, - напісаў у Твітары кіраўнік польскага ўраду.
Раней спачуваньні сем’ям ахвяраў выказаў таксама прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Мэр Кашаліна Пётр Ядліньскі (Piotr Jedliński) абвясьціў нядзелю днём жалобы ў горадзе. У сувязі з трагедыяй у Кашаліне быў адкліканы, між іншым, нядзельны Паход Трох каралёў.
У нядзелю ў тамтэйшай катэдры будзе адслужаная Сьвятая імша за ахвяры трагічнай падзеі й іх сем’і.
Па даручэньні міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Яахіма Брудзіньскага (Joachim Brudziński) пажарная служба праверыць усе падобныя забаўляльныя аб’екты ў Польшчы. Паводле ўступных дадзеных, у кране дзейнічае каля тысячы „Квэст-пакояў”.
Нагадаем, удзельнікаў гульнявага квэсту зачыняюць у пакойчыку. Каб выбрацца з замкнёнага памяшканьня, трэба вырашыць розныя задачы.
аз
Прэм'ер Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki) выказаў спачуваньні сем'ям ахвяраў трагічнага пажару ў Кашаліне на паўночным захадзе Польшчы.
Нагадаем, учора ўвечары ў выніку пажару, які ўспыхнуў у будынку, дзе разьмяшчаўся гэтак званы „Квэст-пакой” (інакш „Эскэйп-рум”) загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат, якія сьвяткавалі дзень нараджэньня адной зь іх. Шостая асоба - працаўнік „Квэст-пакоя”- быў дастаўлены ў шпіталь. Паводле лекараў, стан яго здароўя цяжкі.
„Я глыбока спачуваю сем'ям усіх ахвяраў вялікай трагедыі ў Кашаліне, дзе жыцьцё страцілі пяць маладых дзяўчат. Прычыны трагедыі павінны быць поўнасьцю высьветленыя. У гэты час нашы думкі зь блізкімі ахвяраў”, - напісаў у Твітары кіраўнік польскага ўраду.