У Польшчы пачынаецца «Год Станіслава Манюшкі»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        04.01.2019 12:53
                    
                                 
                
                
                    Урачыстасьці зьвязаныя са славутым кампазытарам будуць доўжыцца ўвесь 2019 год.
                
                
                    
                        
Foto: teatrwielki.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Адкрыцьцё «Году» адбудзецца ў канцэртным стылі. Спачатку мэляманы пачуюць «Галку» па-італьянску з опэрнага тэатру, потым на хвалях Польскага радыё прагучаць дзьве новыя праграмы, прысьвечаныя жыцьцю ды творчасьці музыкі.
У суботу 5 студзеня на сцэне Нацыянальнага опэрнага тэатру Польшчы ўпершыню ў выкананьні сучасных музыкаў – аркестра Europa Galante пад кіраўніцтвам Фабіа Б’ёндзі – прагучыць шэдэўр Манюшкі опэра «Галка» на гістарычных інструмэнтах. Верагодна, што менавіта так чуў опэру сам кампазытар ды тагачасная публіка. З канцэрта будзе весьціся тэле ды анлайн трансьмісія.
У наступных днях Польскае радыё пачне эмісію праграмы «Хатні сьпеўнік». У рамках гэтага новага цыклю перадач прагучаць усе 300 песьняў, якія напісаў Станіслаў Манюшка.
У сераду 9 лютага прагучыць праграма «Манюшка – сапраўдная гісторыя». Вядомыя музыказнаўцы раскажуць пра жыцьцё кампазытара, прааналізуюць крыніцы ды кантэкст ягонай творчасьці.
ПР/юл