Logo Polskiego Radia
Print

Амаль 70 мільёнаў эўра з ЭЗ атрымаюць найбуйнейшыя польскія ВНУ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.01.2019 15:02
З 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі з фондаў ЭЗ больш за 930 мільёнаў эўра.
Mіністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў ГовінMіністар навукі й вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслаў ГовінPAP/Rafał Guz

Амаль 70 мільёнаў эўра з ЭЗ атрымаюць найбуйнейшыя польскія ВНУ
З 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі з фондаў ЭЗ больш за 930 мільёнаў эўра.
10 найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў у Польшчы атрымаюць у агульнай складанасьці 300 мільёнаў злотых (амаль 70 мільёнаў эўра). Пра гэта паведаміў міністар навукі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin). Сродкі будуць выдзелены з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.
Міністар Говін адзначыў, што польскія ўлады падзялілі сродкі на тры траншы - у залежнасьці ад памеру ўнівэрсытэта. Гаворка ідзе пра тое, каб буйнейшыя ВНУ не канкуравалі за грошы зь меншымі вучэльнямі.
У рамках першага траншу 10 найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы атрымаюць у агульнай складанасьці амаль 70 мільёнаў эўра. Гаворка ідзе, між іншым, пра Варшаўскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, Лодзіньскі ўнівэрсытэт іг.д.
Міністар Говін адзначыў, што з 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы ў Польшчы атрымалі амаль 4 мільярды злотых (больш за 930 мільёнаў эўра) з фондаў ЭЗ.
аз

10 найбуйнейшых вышэйшых навучальных установаў Польшчы атрымаюць агулам 300 мільёнаў злотых (амаль 70 мільёнаў эўра). Пра гэта паведаміў міністар навукі й вышэйшай адукацыі Яраслаў Говін (Jarosław Gowin). Сродкі будуць выдзеленыя з фондаў Эўрапейскага Зьвязу.

Міністар Говін адзначыў, што польскія ўлады падзялілі сродкі на тры траншы ў залежнасьці ад памеру ўнівэрсытэта. Гаворка ідзе пра тое, каб буйнейшыя ВНУ не канкуравалі за грошы зь меншымі вышэйшымі школамі.

У рамках першага траншу 10 найбуйнейшых унівэрсытэтаў у Польшчы атрымаюць агулам амаль 70 мільёнаў эўра. Гаворка ідзе, між іншым, пра Варшаўскі ўнівэрсытэт, Варшаўскі палітэхнічны ўнівэрсытэт, Лодзінскі ўнівэрсытэт і г.д.

Міністар Говін адзначыў, што з 2016 году вышэйшыя навучальныя ўстановы Польшчы атрымалі амаль 4 мільярды злотых (больш за 930 мільёнаў эўра) з фондаў ЭЗ.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт