Беларусь зьніжае экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.01.2019 10:06
                    
                                 
                
                
                    Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін зьмяняліся 1 сьнежня 2018 году.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Беларусь з 1 студзеня 2019 году зьнізіла экспартныя пошліны на нафту й нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Эўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 28 сьнежня 2018 году нумар 960, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зьніжана з $135,1 да $89 за 1 т. Пошліна на прамагонны бэнзін зьнізіцца з $74,3 да $48,9 за 1 т, на таварныя бэнзіны - з $40,5 да $26,7 за 1 т.
Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $26,7 за 1 т (была $40,5). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызэльнага паліва, бэнзолу, талуолу, ксілолаў, змазачнага й іншага масла.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, зьмяняліся 1 сьнежня 2018 году. Тады яны таксама былі зьніжаны.
belta.by/аз