Польскія ўлады змагаюцца са зьявай бяздомнасьці
Сёлета ўрад прызначыць больш за 1 мільён 395 тысяч эўра на барацьбу з гэтай праблемай.
6 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 395 тысяч эўра) выдзеліць у гэтым годзе польскі ўрад на барацьбу з са зьявай бяздомнасьці ў краіне.
Віцэ –міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска (Elżbieta Bojanowska) паведаміла, што заявы на атрыманьне сродкаў з праграмы „Пераадолець бяздомнасьць” Ваяводзкія ўпраўленьні пачнуць прымаць з 7 студзеня бягучага году.
Заявы могуць падаваць няўрадавыя арганізацыі, асацыяцыі й фонды, якія займаюцца справамі бяздомных.
Гранты можна будзе атрымаць, як на прафіляктыку бяздомнасьці, так і актывізацыю людзей, якіх закранае гэтая праблема. Можна таксама падаваць заяўкі на адаптацыю цэнтраў, якія дапамагаюць бяздомным асобам.
Віцэ-міністар Баяноўска адзначыла, што ў гэтым годзе заплянаваныя ажно 12 сустрэчаў на ўзроўні ваяводзкіх уладаў прысьвечаных праблеме бяздомнасьці ў Польшчы.
аз
6 мільёнаў злотых (больш за 1 мільён 395 тысяч эўра) выдзеліць у гэтым годзе польскі ўрад на барацьбу са зьявай бяздомнасьці ў краіне.
Віцэ-міністар па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска (Elżbieta Bojanowska) паведаміла, што заявы на атрыманьне сродкаў з праграмы „Пераадолець бяздомнасьць” Ваяводзкія ўпраўленьні пачнуць прымаць з 7 студзеня бягучага году.