Мінімалка, базавая велічыня, пенсійны ўзрост
Што зьмянілася ў сацыяльнай сфэры Беларусі з 1 студзеня?
Мінімальная заработная плата, базавая велічыня, пэнсійны ўзрост - гэтыя й іншыя паказчыкі сацыяльнай сфэры памяняліся ў Беларусі з 1 студзеня.
Месячная мінімальная заработная плата з новага году павялічылася з Br305 да Br330. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў нумар 870 „Аб устанаўленьні памеру месячнай мінімальнай заработнай платы” ад 5 сьнежня 2018 году.
З 1 студзеня 2019 году да Br25,5 вырасла таксама базавая велічыня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 сьнежня 2018 году нумар 956). У 2017годзе яна складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5.
Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпэндый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. У тым ліку - дапамог па беспрацоўі й стыпэндый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасьці на вучобу.
1 студзеня бягучага году запушчаны чарговы этап павышэньня пэнсійнага ўзросту. У мужчын ён цяпер складае 61,5 году, у жанчын - 56,5. Гэта значыць, пачынаючы з другога паўгодзьдзя будзе назначацца пэнсія для мужчын, народжаных з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1958 гаду, і для жанчын, народжаных з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1963 году.
Адпаведна павялічваецца й мінімальны страхавы стаж, неабходны для атрыманьня пэнсіі, - з 16,5 году да 17 гадоў.
Ужо з 1 сьнежня стала даступна база даных незанятых у эканоміцы працаздольных грамадзян. Тыя зь іх, хто мае ва ўласнасьці або здымае жыльлё, з 1 студзеня павінны плаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах за падаграваньне вады (прапарцыянальна колькасьці аказаных яму паслуг). З 1 кастрычніка 2019 году поўнасьцю давядзецца плаціць і за цеплазабесьпячэньне жылых памяшканьняў. Даведаюцца пра павелічэньне аплаты такія грамадзяне праз жыроўкі.
Аднак налічэньне платы за жыллёва-камунальныя паслугі ажыцьцяўляецца ў агульнаўстаноўленым парадку ў выпадку, калі незаняты ў эканоміцы грамадзянін сам плацельшчыкам не зьяўляецца, а пражывае з працуючым або пэнсіянэрам. Затое для двух і больш не занятых у эканоміцы грамадзян, якія пражываюць у кватэры (уключаючы ўласьніка/кватэранаймальніка), у адносінах да кожнага зь іх названыя вышэй ЖКП налічаюцца па поўных тарыфах.
belta.by/аз