Жаўнеры Войск тэрытарыяльнай абароны здалі тону крыві
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.12.2018 16:20
Камандаваньне Войск тэрытарыяльнай абароны (ВТА) падвяло вынікі донарскай кампаніі сярод жаўнераў.
pixabay.com/CC0 Creative Commons
Прэс-сакратар гэтага роду войск палкоўнік Марэк Петшак (Marek Pietrzak) сказаў Польскаму радыё, што жаўнеры ВТА ад красавіка, гэта значыць з моманту інаўгурацыі кампаніі «Крывацёк салдата тэрытарыяльнай абароны» здалі больш чым тону крыві.
Камандаваньне не чакала настолькі маштабнага ўдзелу, кажа Петшак:
«Мы чакалі, што за першы год кампаніі нам удасца папоўніць донарскую сыстэму адной тысячай літраў крыві. І гэта ўдалося. У выніку таксама шматлікія нашыя жаўнеры сталі пастаяннымі донарамі».
У адной толькі 2.Люблінскай брыгадзе тэрытарыяльнай абароны жаўнеры здалі 420 літраў крыві.
яс