У Польшчы апублікаваны жаночы прэзыдэнцкі рэйтынг 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        28.12.2018 18:49
                    
                    У палякаў запыталіся, за каго б яны прагаласавалі падчас прэзыдэнцкіх выбараў, калі б сярод кандыдатаў былі толькі жанчыны. 
                
Яланта Квасьнеўская ў студыі Польскага радыё, 2015 год Wojciech Kusiński/Polskie Radio
                     
Папулярная польскай газэта Super Express заказала ў сацыялягічнай лябараторыі апытаньне грамадзкай думкі для таго, каб скласьці свой жаночы прэзыдэнцкі рэйтынг. І так, калі б выбары прэзыдэнта Польшчы адбыліся ў сьнежні бягучага году й сярод кандыдатаў былі б толькі жанчыны, то фаварытам стала б Яланта Квасьнеўская – жонка былога прэзыдэнта Польшчы. За яе прагаласавалі б 28% рэспандэнтаў. На другім месцы апынулася былая прэм’ер-міністар, а цяпер намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы Бэата Шыдла – за яе аддалі б свой голас 10% палякаў. Трэцяе месца з падтрымкай у 8% заняла жонка цяперашняга прэзыдэнта Анджэя Дуды Агата Корнхаўзэр-Дуда.
Сама Яланта Квасьнеўская шматразова заяўляла, што не зьбіраецца кандыдаваць на пасаду кіраўніка дзяржавы. Калі завяршаўся другі й апошні тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў яе мужа Аляксандра Квасьнеўскага, многія палякі спадзяваліся, што яна будзе кандыдатам у прэзыдэнты. Пры гэтым, паводле апытаньняў, яна была фаварытам выбараў. Але ўжо тады Яланта Квасьнеўская наадрэз адмовілася займацца палітыкай, абвергнуўшы чуткі пра ўдзел у выбарах.
Газэта Super Express зазначае, што Бэата Шыдла хутчэй за ўсё таксама ня мае прэзыдэнцкіх амбіцый. Многія палітыкі ды аглядальнікі лічаць, што экс-прэм’ер будзе кандыдаваць у Эўрапарлямэнт.
Папулярная польскай газэта Super Express заказала ў сацыялягічнай лябараторыі апытаньне грамадзкай думкі для таго, каб скласьці свой жаночы прэзыдэнцкі рэйтынг.
І так, калі б выбары прэзыдэнта Польшчы адбыліся ў сьнежні бягучага году й сярод кандыдатаў былі б толькі жанчыны, то фаварытам стала б Яланта Квасьнеўская – жонка былога прэзыдэнта Польшчы. За яе прагаласавалі б 28% рэспандэнтаў. На другім месцы апынулася былая прэм’ер-міністар, а цяпер намесьнік прэм’ер-міністра Польшчы Бэата Шыдла – за яе аддалі б свой голас 10% палякаў. Трэцяе месца з падтрымкай у 8% заняла жонка цяперашняга прэзыдэнта Анджэя Дуды Агата Корнхаўзэр-Дуда.

вс