Logo Polskiego Radia
Print

Расейскі «Мэмарыял» заклікае Польшчу не выдаваць чачэнца

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 14:22
У Чачні Тумсу Адырахманава абвінавацілі ў сувязях з тэрарыстамі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Расейскі «Мэмарыял» заклікае Польшчу не выдаваць чачэнца
Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» арганізаваў пікет перад будынкам польскай амбасады ў Маскве. Арганізацыя заклікае ўлады Польшчы не выдаваць у Расею чачэнскага блёгера Тумсу Адырахманава, які ўцёк у Польшчу ад расейскіх органаў. У Чачні яго абвінавацілі ў сувязях з тэрарыстамі.
Дзеячы «Мэмарыялу» пераконваюць, што чачэнскі блёгер не віноўны, а абвінавачаньні супраць яго падробленыя.
Сьвятлана Гунушкіна з Праваабарончага цэнтру «Мэмарыял» тлумачыць, што пікет і заклік скіраваныя да ўсіх заходнік краін. У размове з Польскім радыё яна падкрэсьлівае, што дэпартаваных з Эўропы грамадзян Расеі, асабліва жыхароў Паўночнага Каўказу, чакае на Айчыне несправядлівы суд, турма, а магчыма нават катаваньні і сьмерць.
С. Гунушкіна: Яму пагражае арышт і несправядлівы суд. Мы баімся за жыцьцё такіх людзей, паколькі ўжо былі выпадкі, калі людзей выкрадалі, яны зьнікалі бяз вестак, а ў ходзе сьледзтва іх б’юць і катуюць, каб выбіць прызнаньне віны.
«Мэмарыял» нагадвае, што пра бяспраўныя дзеяньні і самасуды ў Чачні гаворыцца ў апошніх рапартах міжнародных праваабарончых арганізацый.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт