Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскія базы ў Польшчы напэўна будуць - кіраўнік Мінабароны РП

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2018 10:50
Марыюш Блашчак: Сёньня гаворка ўжо ідзе не пра тое, «ці базы будуць, а пра тое, як іх стварыць».
Марыюш БлашчакМарыюш БлашчакWojciech Kusiński/Polskie Radio

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў, што апошнія перамовы з прадстаўнікамі Пэнтагона датычаць не мэтазгоднасьці разьмяшчэньня пастаянных вайсковых базаў у Польшчы, гэтак званых «форт Трамп», а канкрэтных дзеяньняў па іх стварэньні.
Кіраўнік Мінабароны Польшчы адзначыў, што на мінулым тыдні адбылося пасяджэньне рабочай групы па гэтым пытаньні, якая складаецца з прадстаўнікоў польскага міністэрства й Пэнтагона. Паводле Блашчака, сёньня гаворка ўжо ідзе не пра тое, «ці базы будуць, а пра тое, як іх стварыць». Пры гэтым чыноўнік падкрэсьліў, што перамовы працягваюцца й што ён «спакойны за іх пазытыўнае завяршэньне».
Марыюш Блашчак таксама адзначыў, што намесьнік кіраўніка Пэнтагона Патрык Шэнахэн, які са студзеня зойме пасаду міністра абароны ЗША, прымае непасрэдны ўдзел у працы, зьвязанай з «форт Трамп».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт