Менск узначаліў рэйтынг гарадоў СНД для зімовых падарожжаў расейцаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.12.2018 09:03
Самыя папулярныя месцы адпачынку ў расейцаў у Беларусі ў гэтую пару года – горналыжныя курорты Лагойск і Сілічы.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio
Менск узначаліў рэйтынг гарадоў СНД для зімовых падарожжаў расейцаў
Расейскія турысты лічаць Менск лепшым горадам для навагодняга адпачынку ў СНД. Такі рэйтынг быў складзены супрацоўнікамі агенцтва ТурСтат, якія прааналізавалі папулярнасьць турыстычных паездак расейцаў.
Менск узначальвае рэйтынг гарадоў СНД для навагодніх падарожжаў расейцаў у сьнежні й студзені. Самыя папулярныя месцы адпачынку ў расейцаў у Беларусі ў гэтую пару года – горналыжныя курорты Лагойск і Сілічы. За беларускай сталіцай ідуць азэрбайджанскія курорты Шахдаг і Туфандаг, а таксама Чымбулак каля Алматы ў Казахстане.
Адзначаецца, што расейскія турысты трацяць у сярэднім ад 50 да 100 даляраў у суткі на пражываньне й харчаваньне. На такую паездку ў іх ідзе ад трох да пяці дзён.

беларусь сегодня/тэлеграф/вс