Logo Polskiego Radia
Print

Зьбіраць бурштын на польскім узьбярэжжы Балтыкі стане прасьцей

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 23.12.2018 15:09
Да гэтага часу за пошук і збор бурштыну на польскім балтыйскім узьбярэжжы без адпаведнага дазволу пагражаў штраф.
БурштынБурштынjurgitamakita/pixabay.com/Public Domain CC0

Неўзабаве будзе больш свабоды ў пошуку й зборы бурштыну на польскім узьбярэжжы Балтыйскага мора. Марское ўпраўленьне ў горадзе Слупск (у Польшчы ёсьць тры марскія ўпраўленьні: у Слупску, Гдыні й Шчэціне – рэд.) з 1 студзеня адмяняе неабходнасьць атрыманьня пісьмовага дазволу на пошук бурштыну.

Да гэтага часу за пошук і збор бурштыну на польскім балтыйскім узьбярэжжы без адпаведнага дазволу пагражаў штраф. Цяпер зьбіраць бурштын стане прасьцей, але пры пэўных умовах. Так, тэрыторыяй збору бурштыну павінен быць пляж і плыткія воды. Пры гэтым нельга зьбіраць бурштын на кліфах і ў Славінскім нацыянальным парку. У лесе можна зьбіраць толькі ўручную, без выкарыстаньня якой-небудзь тэхнікі й такім чынам, каб не перашкаджаць турыстам і адпачывальнікам.

На працягу двух апошніх гадоў Марское ўпраўленьне ў Слупску выдала больш за 100 дазволаў на збор бурштыну на пляжах польскага цэнтральнага ўзьбярэжжа.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт