Польскае радыё сабрала для дзяцей з Марыупаля амаль чвэрць мільёна эўра
Дзяржаўнае Польскае Радыё сабрала для дзяцей вайны з украінскага Марыупаля 1 млн 17 тыс. 104 злотых (каля 242 тыс. эўра). У межах дабрачыннага аўкцыёну самымі дарагімі лотамі сталі буцы вядомага футбаліста Робэрта Левандоўскі й мяч з подпісамі гульцоў зборнай Польшчы па футболе, які купіў пастаянны слухач Польскага Радыё за 47333 злотых (11 тыс. эўра).
Паводле словаў прадстаўніка Фонду Сьвятога Мікалая Ізабэлы Ставіцкай, усе атрыманыя сродкі будуць перададзеныя на патрэбы акцыі «Сьвяты бязь межаў 2018».
«У сувязі з баявымі дзеяньнямі на ўсходзе Ўкраіны, якія працягваюцца з 2014 года, толькі ў Марыупаль зьбегла каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 58 тыс. дзяцей, якія былі сьведкамі бамбаваньняў іх дамоў, атрымалі псыхалягічныя траўмы й маюць патрэбу ў нашай дапамозе», – адзначыла Ізабэла Ставіцкая.
Атрыманыя ў рамках акцыі сродкі пойдуць на матэрыяльную й псыхалягічную дапамогу, а таксама на адпачынак дзяцей у санаторыях і рамонт школ.
Дзяржаўнае Польскае Радыё сабрала для дзяцей вайны з украінскага Марыупаля 1 млн 17 тыс. 104 злотыя (каля 242 тыс. эўра). У межах дабрачыннага аўкцыёну самымі дарагімі лотамі сталі буцы вядомага футбаліста Робэрта Левандоўскі й мяч з подпісамі гульцоў зборнай Польшчы па футболе, які купіў пастаянны слухач Польскага радыё за 47333 злотыя (11 тыс. эўра).
Паводле словаў прадстаўніка Фонду Сьвятога Мікалая Ізабэлы Ставіцкай, усе атрыманыя сродкі будуць перададзеныя на патрэбы акцыі «Сьвяты бязь межаў 2018».
«У сувязі з баявымі дзеяньнямі на ўсходзе Ўкраіны, якія працягваюцца з 2014 году, толькі ў Марыупаль зьбегла каля 100 тыс. чалавек, у тым ліку каля 58 тыс. дзяцей, якія былі сьведкамі бамбаваньняў іх дамоў, атрымалі псыхалягічныя траўмы й маюць патрэбу ў нашай дапамозе», – адзначыла Ізабэла Ставіцка.
Атрыманыя ў рамках акцыі сродкі пойдуць на матэрыяльную й псыхалягічную дапамогу, а таксама на адпачынак дзяцей у санаторыях і рамонт школ.
вс
на здымку: галоўны будынак Польскага радыё ў Варшаве