Дуда: Пасьля адстаўкі Мэціса размаўляць пра амэрыканскія базы будзе лягчэй
Прэзыдэнт Польшчы нагадаў, што міністар абароны ЗША Джэймс Мэціс скептычна ставіўся да гэтай ідэі.
Анджэй Дуда спадзяецца на павелічэньне ваеннай прысутнасьці ЗША ў Польшчы. У інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё прэзыдэнт Польшчы нагадаў, што працягваюцца перамовы аб стварэньні ў краіне вайсковай базы ЗША.
Кіраўнік Польскай дзяржавы прызнаў, што рашэньне па гэтай справе залежыць, перш за ўсё, ад уладаў ЗША. Ён ня выключыў, што замест таго, каб стварыць адну базу, амэрыканцы ўмацуюць сваю прысутнасьць у некалькіх месцах Польшчы.
Анджэй Дуда дадаў, што пакуль справа адкрыта й формы ўмацаваньня ваеннай прысутнасьці ЗША могуць быць розныя. Рашэньне па гэтай справе будзе прынятае ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
„Мы перш за ўсё зацікаўленыя ў тым, каб амэрыканская прысутнасьць у Польшчы павялічылася”, - сказаў Дуда.
Кіраўнік польскай дзяржавы ня выключыў, што перамовы пра гэта будуць лягчэйшыя пасьля адстаўкі міністра абароны ЗША Джэймса Мэціса, які, паводле прэзыдэнта, скептычна ставіўся да ідэі стварэньня амэрыканскай ваеннай базы ў Польшчы.
Нагадаем, генэрал Джэймс Мэціс падаў у адстаўку ў чацьвер, пасьля таго, як Дональд Трамп абвясьціў аб вывядзеньні амэрыканскіх войскаў з Сырыі.
аз