Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Польшчы: Гібель польскіх шахцёраў – страшная трагедыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.12.2018 10:39
У сувязі са сьмерцю шахцёраў нядзеля ў цэлай Польшчы будзе днём нацыянальнай жалобы.
У апошні чацьвер у вугальнай шахце ў чэскай Карвіне aдбыўся выбух мэтану й пажар.У апошні чацьвер у вугальнай шахце ў чэскай Карвіне aдбыўся выбух мэтану й пажар.PAP/Andrzej Grygiel

Прэзыдэнт Польшчы: Гібель польскіх шахцёраў – страшная трагедыя
У сувязі са сьмерцю шахцёраў нядзеля ў цэлай Польшчы будзе днём нацыянальнай жалобы.
Прэзыдэнт Польшчы назваў страшнай трагедыяй гібель 12 польскіх шахцёраў, якія працавалі ў шахце ў чэскім гарадку Карвіна.
„Гэта страшная трагедыя, якая закранула сям'і шахцёраў, практычна напярэдадні Калядаў”, - сказаў Анджэй Дуда ў інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё.
Прэзыдэнт нагадаў, што разам з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім ён прыняў рашэньне, каб у бліжэйшую нядзелю абвясьціць у Польшчы нацыянальную жалобу.
Нагадаем, у апошні чацьвер пасьля 17.00 у вугальнай шахце ў чэскай Карвіне, на глыбіні 800 мэтраў адбыўся выбух мэтану й пажар. Загінулі 13 з 23 шахцёраў, якія ў гэтым часе працавалі пад зямлёй. 12 з 13 загінулых- гэта грамадзяне Польшчы. Апрача таго параненыя былі 10 палякаў, у тым ліку адзін сур'ёзна.
Выратавальная акцыя ў шахце была прыпыненая. Улады тлумачаць гэта небясьпечнымі ўмовамі й павышанай рызыкай паўторнага выбуху.
У пятніцу раніцай на месцы трагедыі ў Чэхіі пабываў прэм’ер Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду абяцаў сем'ям загінулых шахцёраў дзяржаўную падтрымку.
аз

Прэзыдэнт Польшчы назваў страшнай трагедыяй гібель 12 польскіх шахцёраў, якія працавалі ў шахце ў чэскім гарадку Карвіна.

„Гэта страшная трагедыя, якая закранула сeм'і шахцёраў, практычна напярэдадні Калядаў”, - сказаў Анджэй Дуда ў інтэрвію Трэцяй праграме грамадзкага Польскага радыё.

Прэзыдэнт нагадаў, што разам з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім ён прыняў рашэньне, каб у бліжэйшую нядзелю абвясьціць у Польшчы нацыянальную жалобу.
Нагадаем, у апошні чацьвер пасьля 17.00 у вугальнай шахце ў чэскай Карвіне, на глыбіні 800 мэтраў адбыўся выбух мэтану й пажар. Загінулі 13 з 23 шахцёраў, якія ў гэтым часе працавалі пад зямлёй. 12 з 13 загінулых - гэта грамадзяне Польшчы. Апрача таго, параненыя былі 10 палякаў, у тым ліку адзін сур'ёзна.

Выратавальная акцыя ў шахце была прыпыненая. Улады тлумачаць гэта небясьпечнымі ўмовамі й павышанай рызыкай паўторнага выбуху.

У пятніцу раніцай на месцы трагедыі ў Чэхіі пабываў прэм’ер Матэвуш Маравецкі. Кіраўнік польскага ўраду абяцаў сем'ям загінулых шахцёраў дзяржаўную падтрымку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт